МІНСК, 23 жні — Sputnik. Транспартнікі часткова завяршылі рэканструкцыю трамвайнага палатна па вуліцы Казлова ў Мінску, паведаміла ў пятніцу прэс-служба "Мінсктрансу".
"З 2015/08/29 г. аднаўляецца трамвайны рух па вул. Казлова на ўчастку ад вул. З.Бядулі да вул. Батанічнай", — гаворыцца ў паведамленні.
Этап рамонтных работ на трамвайных шляхах па вуліцы Казлова пачаўся ў ліпені. Раней генеральны дырэктар "Мінсктрансу" Сяргей Вядзьгун паведамляў, што ўвесь участак па Казлова будзе адкрыты ў верасні.
Разам з гэтым ён адзначыў, што трамвайная галіна, якая даходзіць да чыгуначнага вакзала, будзе цалкам функцыянаваць толькі ў 2017 годзе — калі завершыцца будаўніцтва ўчастка трэцяй лініі метро.