МІНСК, 23 жні — Sputnik. Беларуска-бразільскі стрыт-арт фестываль Vulica Brazil пройдзе ў другі раз у Мінску, паведамілі Sputnik арганізатары.
Першы фестываль Vulica Brazil прайшоў восенню 2014 года. Па яго выніках будынкі па вуліцы Кастрычніцкай былі размаляваны мастакамі.
У рамках фестывалю гэтага года некалькі месяцаў беларускія і бразільскія мастакі будуць упрыгожваць Мінск.
Будынкі, на якіх будуць створаны малюнкі, зацверджаны гарадскімі ўладамі — таму творы застануцца там надоўга.
Арганізатары фестывалю гэтага года плануюць ўпрыгожыць будынка па вуліцах Кальварыйскай, Чырвонай, Кастрычніцкай і Інтэрнацыянальнай.