МІНСК, 24.жні — Sputnik. Улады ЗША віталі вызваленне з месцаў пазбаўлення волі ў Беларусі апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які адбываў пакаранне па справе аб масавых беспарадках пасля выбараў 2010 года, і яшчэ пяць апазіцыйных дзеячаў, асуджаных па справе пра анархістаў.
У суботу стала вядома, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні і вызваленні з-за кратаў шасцярых апазіцыйных дзеячаў, якіх на Захадзе лічылі палітзняволенымі.
"ЗША станоўча ставяцца да вызвалення 22. жніўня з турмы ў Беларусі Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенка і Юрыя Рубцова", — заявіў афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента Джон Кірбі.
Паводле яго слоў, "гэты крок з'яўляецца пазітыўным для народа Беларусі". Ён таксама "важны для нармалізацыі стасункаў з ЗША".
Разам з гэтым Кірбі заклікаў да "аднаўленьня палітычных правоў гэтых шасці і іншых палітвязняў" і заклікаў беларускія ўлады правесці выбары ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ.
Паводле яго слоў, "гэтыя меры ўмацуюць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, якія ЗША несумненна падтрымліваюць".