Праект “Крамбамбуля” спыняе сваю дзейнасць

© Photo : commons.wikimedia.org/Maciek KrólКанцэрт Крамбамбулі на фэстывалi "Басовішча 2007"
Канцэрт Крамбамбулі на фэстывалi Басовішча 2007 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля прэзентацыі альбома і апошняга канцэрта ў Вільні група перастане існаваць.
МІНСК, 25 жні — Sputnik. Лідэр гурта "Крамбамбуля" беларускі дзеяч культуры, гітарыст, вакаліст, клавішнік, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжыроўшчык, радыёвядучы, удзельнік гурта NRM Лявон Вольскі заявіў аб роспуску праекта "Крамбамбуля", паведамляюць СМІ.
Прэзентацыя альбома "Чырвоны штраль", які стане апошнім у дыскаграфіі гурта, адбудзецца 7 лістапада ў Вільні ў канцэртнай зале Compensa.
Канцэртная праграма анансуецца ўдзельнікамі гурта, як "фантасмагорыя, у якой змяшалася мінулае, сучаснасць і будучыня Беларусі, адлюстраваныя з уласцівымі "Крамбамбуле" "гумарам і іроніяй".
Назву "Чырвоны штраль" дыск атрымаў у гонар віленскага кафэ пачатку XX стагоддзя, якое наведвала беларуская інтэлігенцыя, у тым ліку Янка Купала.
Праект "Крамбамбуля" быў заснаваны ў 2002 годзе як праект застольных песень. Вядомасць яму прынеслі гіты "Госці", "Турысты", "Абсэнт".У запісах песень прымалі ўдзел Аляксандр Кулінковіч, Сяргей Міхалок, Гюнеш Абасава. Некаторыя песні праекта сталі па-сапраўднаму народнымі, дыскаграфія гурта налічвае пяць поўнафарматных альбомаў.
Кошт квіткоў на апошні канцэрт "Крамбамбулі" складае ад 620 тысяч беларускіх рублёў. На віленскую прэзентацыю апошняга альбома беларусы могуць патрапіць па бясплатным візах.
Увесну 2014-га лідэр гурта "Ляпіс Трубяцкой" Сяргей Міхалок таксама заявіў аб роспуску свайго праекта, у склад якога ўваходзілі музыканты, якія гралі і ў "Крамбамбулі", матываваўшы свой учынак ў відэа — звароце тым, што лічыць "ганебным для групы сустрэць 25-гадовы юбілей".
Стужка навiн
0