https://bel.sputnik.by/20150826/1016889095.html
"Макулатура" – самвыдат на краўдфандынгавай платформе
"Макулатура" – самвыдат на краўдфандынгавай платформе
Sputnik Беларусь
Незалежны альманах “Макулатура” быў заснаваны тры гады таму і ставіць сваёй мэтай дапамагчы развіццю беларускай альтэрнатыўнай літаратуры і сучаснаму... 26.08.2015, Sputnik Беларусь
2015-08-26T12:49+0300
2015-08-26T12:49+0300
2023-07-06T18:29+0300
у беларусі
навіны
культура
увесь свет
еўропа
мінск
сяргей календа
макулатура (часопіс)
культура і мастацтва
выяўленчае мастацтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101688/84/1016888480_0:270:5184:3186_1920x0_80_0_0_331646fac72a0784937b955fbe058670.jpg
Юлія Хвошч, Sputnik.Выдавецтва існуе за кошт краўдфандынгавай сістэмы. Адметнасць "Макулатуры" ў арыгінальным падыходзе да падбору і афармлення тэкстаў. Над выданнем працуюць пісьменнік Сяргей Календа і яго жонка — мастачка Васіліса Паляніна-Календа. Дзейнасць альманаха знаходзіцца па-за межамі цэнзуры і камерцыі і дапамагае пачынаючым мастакамі і пісьменнікам.Карэспандэнт Sputnik сустрэўся з аўтарам і галоўным рэдактарам праекта, пісьменнікам Сяргеем Календай і даведаўся як ствараецца незалежны альманах, за кошт чаго існуе і якія мэты перад сабой ставіць.Кароткая перадгісторыя і першыя крокіПа словах Сяргея Календы, літаратура захапляла яго яшчэ ў школе. Спачатку ён вельмі цікавіўся творчасцю Сцівена Кінга, пазней — і іншыя пісьменнікі.Крыху пазней, калі ва ўзросце 25 гадоў малады пісьменнік пачаў улівацца ў літаратурнае асяроддзе, у яго з'явілася ідэя зрабіць альтэрнатыўны часопіс. Ідэя некалькі гадоў лунала ў думках, пакуль Сяргей не сустрэўся са сваёй будучай жонкай — мастачкай Васілісай Палянінай-Календа."Зразумела, што аднаму гэтым займацца цяжка, асабліва творчаму чалавеку. Для гэтага павінна быць моцная самаарганізацыя, трэба знайсці каманду аднадумцаў і паплечнікаў. Таму ідэя пра незалежны часопіс доўгі час заставалася на ўзроўні дэбатаў з сябрамі-пісьменнікамі. Але ў мяне з'явілася Васіліса, мы доўга размаўлялі на гэтую тэму і пачалі дзейнічаць", — распавядае Календа.Адметнасцю альманаха з'яўляецца тое, што выяўленчы складнік у ім знаходзіцца на роўні з тэкставым.Першы нумар "Макулатуры" спачатку існаваў хутчэй як інтэрнэт-праект. І толькі з другога нумару часопіс пачаў друкавацца.Як робяць альманахКаманда "Макулатуры" пачала збірацца спачатку з сяброў — мастакоў і мастачак. А потым, з распаўсюджваннем альманаха, людзі самі пачалі дасылаць у рэдактуру свае працы.На дадзены момант у асноўны склад "Макулатуры" ўваходзяць 10 чалавек. Колькасць удзельнікаў заўсёды мяняецца, у адпаведнасці з тэматыкай над нумарам могуць працаваць да 20 мастакоў.Асаблівасцю выдавецтва з'яўляецца тое, што яно не заціскае аўтараў у межы канкрэтных задач. Мастакі могуць карыстацца любымі сродкамі і выяўляць тое, што лічаць патрэбным — па сюжэце ці не."Калі, напрыклад, мастак, прачытаўшы тэкст, зразумеў яго не літаральна па сюжэце, а чымсьці натхніўся, ён можа стварыць абсалютную абстракцыю", — дадае рэдактар "Макулатуры".Ужо з трэцяга нумару мастакі пайшлі далей — пачалі рабіць выставы, каб ілюстрацыі набылі вагу як паўнавартасныя мастацкія творы.Спачатку альманах друкаваўся ў выдавецтве Ігара Логвінава, потым стаў — асобна, паколькі адна справа надрукаваць і выдаць кнігу і зусім іншая — часопіс."З часопісам працаваць складаней, асабліва з тым, дзе значная ўвага надаецца ілюстрацыі. Усё трэба падводзіць па каляровых пробах. Для мастакоў вельмі важна каб колер ілюстрацыі супадаў з арыгіналам, каб вёрстка была цікавая… Таму мы пачалі мяняць выдавецтва, вярстальшчыкаў і фармат і перайшлі на новы ўзровень", — распавёў Календа.Што тычыцца тэкставага складніку, то творы аўтараў праходзяць у часопіс праз конкурс — выдаўцам дасылаецца пэўная колькасць тэкстаў, кожны з якіх чытаецца некалькімі пісьменнікамі, якія ацэньваюць твор па 10-бальнай шкале, потым вылічваецца сярэдні бал."Праз гэту сістэму мы найбольш аб'ектыўна падыйшлі да адбору тэкстаў. То бок на адбор тэкстаў не могуць паўплываць ні нашае стаўленне да пісьменніка, ні яго сувязі. Такім чынам мы ўжо адсеялі некалькі даволі вядомых пісьменнікаў, нават журналістаў і сцэнарыстаў.Некаторыя з іх дасылалі мне злобныя лісты з абвінавачваннем у суб'ектывізме", — патлумачыў рэдактар "Макулатуры".За кошт чаго існуе выдавецтваСпачатку грошы для часопіса збіраліся наступным чынам: першыя некалькі нумароў прадаваліся і грошы адкладалі на друк.Па сутнасці выдавецтва выходзіла ў "нуль" і не мала ніякага прыбытку.Такая тэндэнцыя прымусіла заснавальнікаў альманаха падчас падрыхтоўкі сёмага нумару напісаць у суполцы ў Facebook, што ў выдаведства запазычанасці па тыпаграфіі і яны не ведаюць калі ў такіх умовах выйдзе нумар. Але "макулатуршчыкам" раптоўна пачалі дасылаць лісты з просьбамі не прыпыняць дзейнасць, пачалі дасылаць грошы, каб падтрымаць выхад чарговага нумарау."Па сутнасці тады мы зрабілі першы краўдфандынг і літаральна за месяц назбіралі грошай на сёмы нумар", — кажа Календа.Так "Макулатура" працягнула друкавацца і зараз знаходзіцца ў пастаянным пошуку валанцёрскіх грошай.Дзякаючы краўдфандынгавай сістэме выдавецтва "Макулатуры" бачыць каго цікавіць часопіс і колькі асобнікаў трэба надрукаваць."Калі асобнікі першых нумароў выдаваліся велізарным тыражом, часопісы"завісалі", мы не маглі падлічыць колькасць асобнікаў, якія трэба выдаць, то зараз мы бачым, што калі, напрыклад, па краўдфандынгу назбіралася 138 чалавек, то мы зробім тыраж у 200 асобнікаў, а астаткі раздадзім", — распавёў Календа.Большасць асобнікаў разыходзіцца па руках — хтосьці атрымлівае яго ў падарунак, хтосьці — напамяць. А тыя, хто ўкладае грошы на краўдфандынгавай платформе проста плацяць за нумар наперад.Сабраныя грошы ідуць на аплату працы карэктара і вярстальшчыка.Навошта беларусам незалежны альманахПа сутнасці "Макулатура" займаецца тым, што не дае знікнуць альтэрнатыўнаму варыянту беларускай літаратуры. Галоўная філасофія часопісу — некамерцыйнасць і непадцэнзурнасць."Мы не рэгіструемся для таго каб ніхто і ніякім чынам не прымушаў нас рабіць нешта толькі з той нагоды, што нас зарэгістравалі. У нас абсалютная свабота ў літаратурным і мастацкім плане, абмежаванні ёсць толькі па памерах тэкстаў", — сказаў Календа.Такім чынам, "Макулатура" не з'яўляецца афіцыйным выдавецтвам і нідзе, акрамя "кнігарні Логвінаў" зараз не прадаецца.Канешне, у Беларусі дзейнічаюць і адносна незалежныя часопісы, напрыклад, "Дзеяслоў", але нават у ім адчуваецца аўтарытэт аўтараў, чые творы там друкуюцца, ці, наадварот, уплыў рэдактуры.Па сутнасці "Макулатура" адзінае ў сваім родзе выдавецтва, у якога пакуль няма канкурэнтаў. А чытачы і пісьменнікі зацікаўлены ў тым, каб у Мінску існавала якое-небудзь выдавецтва на такім узроўні ў творчым асяроддзі. Ва ўсялякім выпадку, гэта нейкае развіццё, крок наперад, лічыць рэдактар выдавецтва.
увесь свет
еўропа
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101688/84/1016888480_288:0:4896:3456_1920x0_80_0_0_4e2172a926a7d227d1e5ed035b711407.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, мінск, сяргей календа, макулатура (часопіс), культура і мастацтва, выяўленчае мастацтва, літаратура, мастацкая літаратура, выдавецтва, "макулатура"- незалежны беларускі альманах, беларусь
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, мінск, сяргей календа, макулатура (часопіс), культура і мастацтва, выяўленчае мастацтва, літаратура, мастацкая літаратура, выдавецтва, "макулатура"- незалежны беларускі альманах, беларусь
"Макулатура" – самвыдат на краўдфандынгавай платформе
12:49 26.08.2015 (абноўлена: 18:29 06.07.2023) Незалежны альманах “Макулатура” быў заснаваны тры гады таму і ставіць сваёй мэтай дапамагчы развіццю беларускай альтэрнатыўнай літаратуры і сучаснаму выяўленчаму мастацтву.
Выдавецтва існуе за кошт краўдфандынгавай сістэмы. Адметнасць "Макулатуры" ў арыгінальным падыходзе да падбору і афармлення тэкстаў. Над выданнем працуюць пісьменнік Сяргей Календа і яго жонка — мастачка Васіліса Паляніна-Календа. Дзейнасць альманаха знаходзіцца па-за межамі цэнзуры і камерцыі і дапамагае пачынаючым мастакамі і пісьменнікам.
Карэспандэнт Sputnik сустрэўся з аўтарам і галоўным рэдактарам праекта, пісьменнікам Сяргеем Календай і даведаўся як ствараецца незалежны альманах, за кошт чаго існуе і якія мэты перад сабой ставіць.
Кароткая перадгісторыя і першыя крокі
Па словах Сяргея Календы, літаратура захапляла яго яшчэ ў школе. Спачатку ён вельмі цікавіўся творчасцю Сцівена Кінга, пазней — і іншыя пісьменнікі.
Крыху пазней, калі ва ўзросце 25 гадоў малады пісьменнік пачаў улівацца ў літаратурнае асяроддзе, у яго з'явілася ідэя зрабіць альтэрнатыўны часопіс. Ідэя некалькі гадоў лунала ў думках, пакуль Сяргей не сустрэўся са сваёй будучай жонкай — мастачкай Васілісай Палянінай-Календа.
"Зразумела, што аднаму гэтым займацца цяжка, асабліва творчаму чалавеку. Для гэтага павінна быць моцная самаарганізацыя, трэба знайсці каманду аднадумцаў і паплечнікаў. Таму ідэя пра незалежны часопіс доўгі час заставалася на ўзроўні дэбатаў з сябрамі-пісьменнікамі. Але ў мяне з'явілася Васіліса, мы доўга размаўлялі на гэтую тэму і пачалі дзейнічаць", — распавядае Календа.
Адметнасцю альманаха з'яўляецца тое, што выяўленчы складнік у ім знаходзіцца на роўні з тэкставым.
"Шматлікія пісьменнікі лічаць ілюстрацыю нейкім дадаткам да тэксту, але мы палічылі, што нельга з такой непашанай ставіцца да выяўленчых твораў і зрабілі малюнкі паўнавартасным праектам у часопісе", — тлумачыць рэдактар альманаха.
Першы нумар "Макулатуры" спачатку існаваў хутчэй як інтэрнэт-праект. І толькі з другога нумару часопіс пачаў друкавацца.
Каманда "Макулатуры" пачала збірацца спачатку з сяброў — мастакоў і мастачак. А потым, з распаўсюджваннем альманаха, людзі самі пачалі дасылаць у рэдактуру свае працы.
На дадзены момант у асноўны склад "Макулатуры" ўваходзяць 10 чалавек. Колькасць удзельнікаў заўсёды мяняецца, у адпаведнасці з тэматыкай над нумарам могуць працаваць да 20 мастакоў.
"Для ілюстрацыі эксперыментальных нумароў мы запрашаем новых мастакоў, над тэматычнымі нумарамі працаюць пастаянныя, больш вопытныя. Так мы існуем ужо тры гады", — распавёў Календа.
Асаблівасцю выдавецтва з'яўляецца тое, што яно не заціскае аўтараў у межы канкрэтных задач. Мастакі могуць карыстацца любымі сродкамі і выяўляць тое, што лічаць патрэбным — па сюжэце ці не.
"Калі, напрыклад, мастак, прачытаўшы тэкст, зразумеў яго не літаральна па сюжэце, а чымсьці натхніўся, ён можа стварыць абсалютную абстракцыю", — дадае рэдактар "Макулатуры".
Ужо з трэцяга нумару мастакі пайшлі далей — пачалі рабіць выставы, каб ілюстрацыі набылі вагу як паўнавартасныя мастацкія творы.
Спачатку альманах друкаваўся ў выдавецтве Ігара Логвінава, потым стаў — асобна, паколькі адна справа надрукаваць і выдаць кнігу і зусім іншая — часопіс.
"З часопісам працаваць складаней, асабліва з тым, дзе значная ўвага надаецца ілюстрацыі. Усё трэба падводзіць па каляровых пробах. Для мастакоў вельмі важна каб колер ілюстрацыі супадаў з арыгіналам, каб вёрстка была цікавая… Таму мы пачалі мяняць выдавецтва, вярстальшчыкаў і фармат і перайшлі на новы ўзровень", — распавёў Календа.
Што тычыцца тэкставага складніку, то творы аўтараў праходзяць у часопіс праз конкурс — выдаўцам дасылаецца пэўная колькасць тэкстаў, кожны з якіх чытаецца некалькімі пісьменнікамі, якія ацэньваюць твор па 10-бальнай шкале, потым вылічваецца сярэдні бал.
"Праз гэту сістэму мы найбольш аб'ектыўна падыйшлі да адбору тэкстаў. То бок на адбор тэкстаў не могуць паўплываць ні нашае стаўленне да пісьменніка, ні яго сувязі. Такім чынам мы ўжо адсеялі некалькі даволі вядомых пісьменнікаў, нават журналістаў і сцэнарыстаў.Некаторыя з іх дасылалі мне злобныя лісты з абвінавачваннем у суб'ектывізме", — патлумачыў рэдактар "Макулатуры".
За кошт чаго існуе выдавецтва
Спачатку грошы для часопіса збіраліся наступным чынам: першыя некалькі нумароў прадаваліся і грошы адкладалі на друк.Па сутнасці выдавецтва выходзіла ў "нуль" і не мала ніякага прыбытку.
"Сусветная тэндэнцыя зараз такая, што цікавасць да літаратуры наогул згасае, і чым больш у нас гандлёвых цэнтраў, тым меньш людзі наведваюць культурныя мерапрыемствы".
Такая тэндэнцыя прымусіла заснавальнікаў альманаха падчас падрыхтоўкі сёмага нумару напісаць у суполцы ў Facebook, што ў выдаведства запазычанасці па тыпаграфіі і яны не ведаюць калі ў такіх умовах выйдзе нумар. Але "макулатуршчыкам" раптоўна пачалі дасылаць лісты з просьбамі не прыпыняць дзейнасць, пачалі дасылаць грошы, каб падтрымаць выхад чарговага нумарау.
"Па сутнасці тады мы зрабілі першы краўдфандынг і літаральна за месяц назбіралі грошай на сёмы нумар", — кажа Календа.
Так "Макулатура" працягнула друкавацца і зараз знаходзіцца ў пастаянным пошуку валанцёрскіх грошай.
Дзякаючы краўдфандынгавай сістэме выдавецтва "Макулатуры" бачыць каго цікавіць часопіс і колькі асобнікаў трэба надрукаваць.
"Калі асобнікі першых нумароў выдаваліся велізарным тыражом, часопісы"завісалі", мы не маглі падлічыць колькасць асобнікаў, якія трэба выдаць, то зараз мы бачым, што калі, напрыклад, па краўдфандынгу назбіралася 138 чалавек, то мы зробім тыраж у 200 асобнікаў, а астаткі раздадзім", — распавёў Календа.
Большасць асобнікаў разыходзіцца па руках — хтосьці атрымлівае яго ў падарунак, хтосьці — напамяць. А тыя, хто ўкладае грошы на краўдфандынгавай платформе проста плацяць за нумар наперад.
Сабраныя грошы ідуць на аплату працы карэктара і вярстальшчыка.
Навошта беларусам незалежны альманах
Па сутнасці "Макулатура" займаецца тым, што не дае знікнуць альтэрнатыўнаму варыянту беларускай літаратуры. Галоўная філасофія часопісу — некамерцыйнасць і непадцэнзурнасць.
"Мы не рэгіструемся для таго каб ніхто і ніякім чынам не прымушаў нас рабіць нешта толькі з той нагоды, што нас зарэгістравалі. У нас абсалютная свабота ў літаратурным і мастацкім плане, абмежаванні ёсць толькі па памерах тэкстаў", — сказаў Календа.
Такім чынам, "Макулатура" не з'яўляецца афіцыйным выдавецтвам і нідзе, акрамя "кнігарні Логвінаў" зараз не прадаецца.
"Шматлікія тэксты не праходзяць у сучасныя часопісы з-за цэнзуры ці з-за рэдактарскага густу. Каля 80% такіх тэкстаў трапляюць у "Макулатуру". Гэта могуць быць радыкальныя ці нават з мацернымі словамі (калі яны па-мастацку аформлены) тэксты", — кажа рэдактрар "Макулатуры".
Канешне, у Беларусі дзейнічаюць і адносна незалежныя часопісы, напрыклад, "Дзеяслоў", але нават у ім адчуваецца аўтарытэт аўтараў, чые творы там друкуюцца, ці, наадварот, уплыў рэдактуры.
Па сутнасці "Макулатура" адзінае ў сваім родзе выдавецтва, у якога пакуль няма канкурэнтаў. А чытачы і пісьменнікі зацікаўлены ў тым, каб у Мінску існавала якое-небудзь выдавецтва на такім узроўні ў творчым асяроддзі. Ва ўсялякім выпадку, гэта нейкае развіццё, крок наперад, лічыць рэдактар выдавецтва.