МІНСК, 26 жні — Sputnik. Беларускі рубель у сераду па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы нязначна ўмацаваўся да долара і еўра, але працягнуў слабець да расійскага рубля.
Як сведчаць вынікі таргоў, курс долара склаў 17 700 рублёў за долар, еўра — 20 356 рублёў за адзін еўра, курс расійскага рубля — 255,13 беларускіх рублёў за адзін расійскі.
У параўнанні з папярэднімі таргамі курс даляра знізіўся на 136 рублёў, еўра — на 118 рублёў, расійскі рубель вырас на 1,41 рублёў.
Як сведчаць дадзеныя Нацбанка, з пачатку 2015 года і на сённяшні дзень долар паказаў прырост на 48,7%, курс еўра вырас на 40,8%, курс расійскага рубля падняўся на 23,3%.