МІНСК, 26 жні — Sputnik. Іспанскае свята "Ля Тамаціна", удзельнікі якога кідаюцца памідорамі, адзначае свой юбілей — 70 гадоў.
"Ля Тамаціна", — памідорная "бітва", якае праходзіць штогод у іспанскім горадзе Буньёль з 1945 года. На працягу гадзіны ўдзельнікі фестывалю кідаюцца памідорамі — выдаткоўваецца больш за 100 тон таматаў. Перад пачаткам фестывалю памідоры ціснуць — каб удзельнікі пазбеглі траўмаў.
Каб паглядзець на таматавыя баталіі ў Буньёль ў гэты дзень прыязджае да 40 тысяч турыстаў.
Падчас праўлення Франка фестываль быў забаронены, але гэта не спыняла людзей ад весялосці. Сёння памідоры для "Ля Тамаціна" ўсім жадаючым раздаюць гарадскія ўлады, а ў большасці жыхароў горада ў гэты дзень выхадны.
Жыхары іншых краін натхніліся "Ля Тамацінай" і пачалі праводзіць падобныя фэсты ў сябе на радзіме. Памідорныя баі праходзяць, напрыклад, у некаторых гарадах ЗША і Індыі. У гонар 70-годдзя фестывалю кампанія Google зрабіла тэматычны дудл.