МІНСК, 27 жні — Sputnik. Рабочая група па бяспецы кантактнай групы па Украіне працягне ў чацвер, 27 жніўня, працу над дакументам аб адводзе ўзбраення калібрам менш за 100 міліметраў і танкаў.
На працягу ўжо некалькіх раўндаў перамоваў кантактнай групы і яе рабочых падгруп ключавымі пытаннямі былі адвод ўзбраенняў калібрам менш за 100 міліметраў, пытанні канстытуцыйнай рэформы, асаблівага статусу Данбаса і мясцовых выбараў, а таксама абмен палоннымі і аднаўленне інфраструктуры. У сераду ў Мінску завяршылі працу тры рабочыя падгрупы кантактнай групы па Украіне, у працы чацвёртай падгрупы — па пытаннях бяспекі — абвешчаны перапынак.
У ходзе сустрэчы напярэдадні перагаворшчыкі дасягнулі разумення аб неабходнасці дамагчыся спынення агню ў Данбасе да пачатку новага навучальнага года. Аднак узгадніць пагадненне аб адводзе ўзбраенняў калібрам менш за 100 міліметраў, чаго чакаюць ад мінскіх сустрэч ужо некалькі тыдняў, перамоўшчыкам зноў пакуль не ўдалося.
Пазітыўнай навіной стала дасягненне бакамі разумення аб неабходнасці бакоў вярнуцца да захавання рэжыму спынення агню да першага верасня. Канкрэтных дамоўленасцей на гэты конт дасягнута не было, але ўсе бакі перамоваў выказалі гатоўнасць прыкласці намаганні для спынення агню да пачатку новага навучальнага года.