“Камяніцу-2015” наведаюць артысты з Польшчы, Эстоніі і Украіны

© Photo : "Камяніца"Фолк-фестываль "Камяніца"
Фолк-фестываль Камяніца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фестываль пройдзе 5 верасня пад Мінскам, замежнымі гасцямі фестывалю сёлета стануць Dzikie Jablka (Польшча), Trad Attack! (Эстонія), “Дримба Да Дзиґа” (Украіна).

Мінск, 28 жні — Sputnik. Фолк-фэст "Камяніца" праводзіцца на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, 4 км ад МКАД) з 2009 года. Грошы ад мерапрыемства дапамагаюць музею ўтрымліваць самую вялікую ў Беларусі калекцыю драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў, распавалі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Аснову музычнай праграмы, як і ў папярэднія гады, складаюць лепшыя беларускія фолк-калектывы. Для гледачоў выступяць "Стары Ольса", "Альтанка", "Ягорава гара" і Vuraj, чый дыск "Раёк" гэтай вясной перамог у намінацыі "Лепшы фолк-альбом" на музычных ўзнагародах Experty.by.

"Фестываль захоўвае дэмакратычнасць, але пры гэтым яго праграма становіцца ўсё больш эксклюзіўнай. На адной сцэне сустракаюцца розныя краіны і традыцыі, розныя гучання і падыходы да народнага матэрыялу. Гэта задавальненне для ўсіх — і гледачоў, і саміх музыкаў", — лічыць Алег Хаменка, член аргкамітэта фестывалю.

Традыцыйна прадстаўнічым будзе склад замежных гасцей. Упершыню на "Камяніцы" выступяць прадстаўнікі Эстоніі — гурт Trad Attack!, які ўжо стала сенсацыяй на радзіме, а таксама зачаравала гледачоў у дзесятцы іншых краін, уключаючы Германію, Малайзію, ЗША. Польшчу будзе прадстаўляць калектыў Dzikie Jablka, уладальнік гран-пры фестывалю Mikolajki Folkowe, які спалучае народны матэрыял з афрыканскімі рытмамі. Украіну — запальныя фолк-рокеры "Дрим Да Дзиґа.

Важнай складнікам "Камяніцы-2015" таксама будзе вялікі кірмаш нацыянальнай культуры з народнымі рамёствамі, танцамі, гульнямі і выставамі.

Акрамя гэтага на фестывалі будзе працаваць другая сцэна, дзе будуць выступаць студэнцкія і аматарскія фолк-калектывы.

Кошт дарослага квітка складае 100 тыс. рублёў, школьнікам да 12 гадоў — 50 тыс. рубёў, дашкольнікі, а таксама наведвальнікі ў поўным варыянце нацыянальнага касцюма (ад галаўнога ўбору да абутку) праходзяць бясплатна.

Час правядзення фестывалю — з 12.00 да 22.00.

Стужка навiн
0