Мінгандлю спыняе спробы прадаўцоў павышаць цэны на быттэхніку

© Sputnik / Вера ДашкевичЦэннік у мінскай краме
Цэннік у мінскай краме - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ведамстве ацэньваюць сітуацыю на спажывецкім рынку краіны як “дастаткова спакойную”.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Міністэрства гандлю ацаніла сітуацыю з цэнамі на спажывецкім рынку краіны як адносна спакойную і заявіла аб намерах кантраляваць неабгрунтаваны рост коштаў.

У панядзелак курс беларускага рубля паказаў рэзкі рост услед за дэвальвацыяй расейскага рубля.

"Зараз сітуацыя з цэнамі на спажывецкім рынку Беларусі досыць спакойная. Асобныя спробы неабгрунтавана павялічыць цэны адсочваюцца і спыняюцца", — паведамілі Sputnik у Мінгандлю.

Там распавялі, што ЗАТ "Патио", якое працуе пад брэндам "5 Элемент" і якое павялічыла цэны на бытавую тэхніку на 20%, пасля ўмяшання Мінгандлю на працягу аднаго дня прывяла цэны да ранейшага ўзроўню.

"Кантрольныя мерапрыемствы па недапушчэнні росту коштаў праводзяцца як па нехарчовых, так і па харчовых таварах, уключаючы плодаагароднінную прадукцыю. Асаблівая ўвага надаецца рынках краіны", — падкрэслілі ў міністэрстве.

Па звестках ведамства, усяго са снежня 2014 года за парушэнне парадку цэнаўтварэння была прыпыненая дзейнасць 35 гандлёвых аб'ектаў. Так, 25 жніўня Мінгандлю прыняў рашэнне прыпыніць працу крамы "Гарматная" ў Гомелі. Адной з прычын прыняцця такога рашэння стала парушэнне крамай парадку цэнаўтварэння.

У Мінгандлю нагадалі, што ў адпаведнасці з заканадаўствам неабгрунтаваная розніца завышэння цэн падлягае спагнанню ў бюджэт у падвойным памеры. Акрамя таго, за парушэнне парадку цэнаўтварэння дзейнасць гандлёвага аб'екта можа быць прыпыненая.

Стужка навiн
0