Падатак за здачу кватэры без дакументаў будзе ў пяць разоў вышэй

© Flickr / James MorrisПапкі з дакументамі
Папкі з дакументамі - Sputnik Беларусь
Такія ж санкцыі прапануецца ўвесці і за здачу без дакументаў нежылых памяшканняў і месцаў на паркоўках.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Стаўку падаходнага падатку ў Беларусі ў 2016 годзе плануецца павялічыць у пяць разоў у тым выпадку, калі грамадзянін здае ў арэнду жыллё, месцы на паркоўках або нежылыя памяшканні без заключэння і рэгістрацыі дагавораў арэнды.

Такая прапанова ўтрымліваецца ў праекце паправак на 2016 год у Падатковы кодэкс Беларусі. Дакумент размешчаны для грамадскага абмеркавання на сайце міністэрства фінансаў Беларусі.

"У выпадках атрымання плацельшчыкам у падатковым перыядзе даходаў ад здачы жылых і (або) нежылых памяшканняў, машына-месцаў без выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб і без заключэння і (або) рэгістрацыі дагавораў арэнды (субарэнды), найму (паднайму) жылых і (або) нежылых памяшканняў, машына-месцаў такія даходы падлягаюць падаткаабкладанню падаходным падаткам з фізічных асоб па стаўцы, памер якой вызначаецца ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 173 гэтага Кодэкса, з ужываннем каэфіцыента 5", — гаворыцца ў дакуменце.

У Беларусі стаўкі падаходнага падатку з фізічных асоб за здачу ў наём жылых памяшканняў зацвярджаюцца мясцовымі органамі ўлады. Пры гэтым для Мінска гэтыя стаўкі дыферэнцыраваны ў залежнасці ад месца размяшчэння жылля.

Сёлета міністэрства па падатках і зборах вяло пастаянныя праверкі законнасці здачы ў арэнду жылля і прыцягвала вінаватых асоб да адказнасці. Пры гэтым у ведамстве адзначалі, што гэтая праца прынесла адчувальныя вынікі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі