Тры новыя школы адкрываюцца ў Беларусі 1 верасня

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗа партай напярэдадні новага навучальнага года
За партай напярэдадні новага навучальнага года - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзень ведаў у беларускіх школах пачнецца з урока “На цябе, наша моладзь, надзея!”.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Дзень ведаў адзначаецца ў аўторак у Беларусі. Больш чым 106.500 першаклашак будуць адзначаць гэтае свята ўпершыню. Усяго ж за парты ў гэты дзень сядуць амаль 965000 вучняў — на 19 тысяч больш, чым у мінулым навучальным годзе.

Больш адкрываецца і школ. Больш за 3200 ўстановы адукацыі краіны да 1 вер былі абноўлены і адрамантаваны. Яшчэ тры школы прымаюць вучняў ўпершыню. Новыя школы адкрываюцца ў Пінску (на 1020 месцаў), у Гродна (на 765 месцаў) і ў Мінску ў мікрараёне Лебядзіны (на 1020 месцаў).

Акрамя таго, у Мінску цяпер будуюцца яшчэ тры школы — у Каменнай Горцы-3, Брылевічах-1 і Дамброўке-3.

Першы ўрок па традыцыі будзе тэматычным і пройдзе пад лозунгам "На цябе, наша моладзь, надзея!". Як удакладнілі напярэдадні ў прэс-цэнтры міністэрства адукацыі, гэта звязана не толькі з Годам моладзі, які праходзіць зараз у нашай краіне, але і з той пастаяннай увагай, якая надаецца урадам Рэспублікі Беларусь развіццю маладзёжнай палітыкі.

Сёлета школьнікаў чакае шэраг новаўвядзенняў. У прыватнасці, у старшакласнікаў з'яўляецца магчымасць паглыбленага вывучэння тых ці іншых прадметаў у профільных класах. Профільныя класы былі скасаваныя ў 2008 годзе, аднак аналіз ведаў выпускнікоў у наступныя гады паказаў, што гэтае рашэнне было памылковым. Таксама ў праграму 5-га класа вяртаецца прадмет "Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)". Як тлумачаць у міністэрстве адукацыі, мэтай абноўленага курсу стане "фарміраванне мастацкай культуры асобы ў працэсе творчага асваення свету мастацка-эстэтычных каштоўнасцяў".

Паступова на працягу гэтага года міністэрства адукацыю плануе вырашыць цэлы шэраг актуальных праблем, у ліку якіх зніжэнне бюракратычнай нагрузкі на настаўніка і стварэнне новых больш якасных падручнікаў. Пра гэта неаднаразова напярэдадні першага верасня казаў, размаўляючы з журналістамі, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Лёс жа хатняга задання пакуль застаецца нявызначаным. Медыкі напярэдадні новага навучальнага года прапанавалі яго адмяніць, абмежаваўшы нагрузку для школьнікаў толькі навучальным часам, што праводзяцца ў школе. Міністр сказаў, што гэта немагчыма. Да завочнай дыскусіі далучыўся прэзідэнт. У панядзелак Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што хатнія заданні для школьнікаў варта скарачаць, і дадаў, што ўрад ужо займаецца аптымізацыяй працэсу навучання.

Стужка навiн
0