Танкавыя баталіі адбудуцца на “Лініі Сталіна” 12 і 13 верасня

© Sputnik / Виктор ТолочкоСавецкі танк БТ-7
Савецкі танк БТ-7 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першым 2000 зарэгістраваўшымся на мерапрыемства наведвальнікам арганізатары абяцаюць бясплатны ўваход.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Рэканструкцыя танкавых бітваў, прысвечаная Дню танкіста, пройдзе 12-13 верасня на гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна", паведамілі Sputnik ў прэс-службе арганізатара мерапрыемства кампаніі Wargaming.

Там ўдакладнілі, што ў святочныя выхадныя наведвальнікі мерапрыемства ўбачаць дзве рэканструкцыі танкавых бітваў з удзелам як танкаў Другой сусветнай вайны (БТ-7, Т-34, Т-44, СУ-100, Т-34-85, Pz III, Stug III), так і пасляваеннай тэхнікі, якой ваявалі ў Афганістане (Т-72,Т-55, БМП, БМД,ПТ-76, БТР, БТРД).

"Мы праводзім Дзень танкіста ўжо пяты раз запар і вельмі гэтаму рады. Упершыню свята будзе праходзіць два дні, што забяспечыць у два разы больш задавальнення, менш чэргаў і магчымасць спланаваць свае выхадныя", — распавяла кіраўнік Customer Events у Wargaming Анастасія Блахіна.

Паводле яе слоў, для гасцей будуць граць вядомыя беларускія музыкі — J: МОРС і "Без Білета", а самыя лепшыя гульцы ў World of Tanks атрымаюць каштоўныя прызы. Акрамя гэтага арганізатары абяцаюць наведвальнікам традыцыйную салдацкую кашу з сапраўднай палявой кухні.

Стужка навiн
0