Беларусы сталі радзей запраўляцца

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкАЗС
АЗС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бензавозы з суседніх краін таксама перасталі заязджаць на прыгранічныя АЗС.

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Белнафтахім канстатуе скарачэнне ў бягучым годзе спажывання аўтамабільнага паліва ў краіне.

"На беларускім рынку спажыванне знізілася ў цэлым на 20%, а ў прыграніччы, на прыгранічных АЗС — на 25%", — паведаміў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Віталь Паўлаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён растлумачыў, што гэта звязана як з цэнавай сітуацыяй, так і з агульным спадам эканамічнай актыўнасці ў краіне. Пры гэтым намеснік старшыні канцэрна адзначыў, што цяпер ўнутраны рынак для беларускіх нафтаперапрацоўшчыкаў прыбытковы.

"У 2014 годзе было прынята рашэнне прывязаць кошт індыкатыўнай маркі бензіну да курсу даляра, але мы ўбачылі, што гэта рашэнне эфектыўна тады, калі нафта каштуе не менш за 80 даляраў за барэль. Сённяшняя эканамічная сітуацыя не дазваляе яго выкарыстоўваць", — сказаў Паўлаў.

У той жа час ён падкрэсліў, што сітуацыя на валютным рынку краіны і падзенне коштаў на нафту на сусветных рынках аказваюць негатыўны ўплыў на прыбытковасць продажаў паліва ўнутры краіны.

Стужка навiн
0