Былы міністр адукацыі узначаліў інстытут Белдзяржуніверсітэта

© Sputnik / Виктор ТолочкоСяргей Маскевіч
Сяргей Маскевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З пачатку навучальнага года Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя Сахарава уключаны ў склад БДУ.

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Экс-кіраўнік міністэрства адукацыі Сяргей Маскевіч прызначаны дырэктарам інстытута экалогіі БДУ, паведамляе прэс-служба ВНУ.

Сяргей Маскевіч з 1997-га па 2005 год быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, а з 29 снежня 2010 года па 27 снежня 2014 узначальваў Міністэрства адукацыі рэспублікі. Яго пераемнікам на пасадзе кіраўніка ведамства стаў Міхаіл Жураўкоў.

"Дырэктарам Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута ім. А.Д.Сахарава прызначаны Маскевіч Сяргей Аляксандравіч", — паведаміла прэс-служба універсітэта.

Сёлета ў МДЭУ паступілі студэнты, якія атрымаюць дыпломы Белдзяржуніверсітэта. Рашэнне аб уступленні інстытута імя Сахарава ў склад галоўнай ВНУ краіны прыняў Савет міністраў у канцы мая гэтага года.

Стужка навiн
0