МІНСК, 3 вер — Sputnik. Кожныя выхадныя з 19 верасня па 1 лістапада мінчан чакаюць на сезонны Рэспубліканскі кірмаш у "Чыжоўка-Арэне" (вул.Ташкентская, 19), паведамілі Sputnik ў чацвер у Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінскага гарвыканкама.
У продажы — не толькі садавіна і гародніная, але і мяса-малочная, кансерваваная і іншая прадукцыя прадпрыемстваў з усёй Беларусі. Прычым склад удзельнікаў ад выходных да выходных будзе мяняцца.
- 19-20 верасня сваю прадукцыю прадставіць Магілёўская вобласць;
- 26-27 верасня — Мінская;
- 3-4 кастрычніка — Гродзенская;
- 17-18 кастрычніка — Гомельская;
- 24-25 кастрычніка — Віцебская;
- 31 — 1 лістапада — Брэсцкая.
"Таксама сельскагаспадарчыя кірмашы 19, 26 верасня, 3, 11, 17, 24 і 31 кастрычніка 2015-га пройдуць на пляцоўках, размешчаных на тэрыторыях ўсіх адміністрацыйных раёнаў", — дадалі суразмоўцы агенцтва.
Акрамя таго, для зручнасці грамадзян плануецца арганізаваць шырокі продаж гародніны (бульбы, буракоў, морквы, капусты, яблыкаў, лука і інш.) паблізу жылых дамоў з аўтамашын. Прадугледжана, што такі гандаль будзе весціся на 175 пляцоўках ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада з 15 верасня па 15 лістапада.