БДУІР, БНТУ і іншыя вну маюць памылку на сваіх шыльдах

© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Толькі тры беларускія ўніверсітэты не забыліся на “у нескладовае”.

МІНСК, 4 вер — Sputnik, Любоў Каспяровіч. Новы навучальны год БДУІР, БНТУ, БДАТУ, БДТУ, БДМУ і БДЭУ распачалі з памылкай на сваіх шыльдах, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Новы правапіс беларускай арфаграфіі і пунктуацыі пачаў дзейнічаць у 2010 годзе. На яго засваенне грамадскасць мела два гады. Адна з найбольш прыкметных змен — пашыранае ўжыванне "у" нескладовага. Найперш гэты пункт датычыўся слоў іншамоўнага паходжання.

Як універсітэты Мінска засвоілі гэтае правіла, Sputnik даведаўся на ўласныя вочы.

Сярод дзевяці вну, да дзвярэй якіх мы трапілі, толькі тры мелі правільнае напісанне. Гэта Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ). Праўда, здалёк штрых над літарай выглядае невыразна.

© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ).
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ) - Sputnik Беларусь
1/8
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ).
© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ)
Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ) - Sputnik Беларусь
2/8
Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ)
© Sputnik / Любоў КаспяровічМінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ)
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ) - Sputnik Беларусь
3/8
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ)
© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ)
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) - Sputnik Беларусь
4/8
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ)
© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (БДАТУ)
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (БДАТУ) - Sputnik Беларусь
5/8
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (БДАТУ)
© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) - Sputnik Беларусь
6/8
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)
© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (БДТУ)
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (БДТУ) - Sputnik Беларусь
7/8
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (БДТУ)
© Sputnik / Любовь КасперовичБеларускi дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ).
Беларускi дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ) - Sputnik Беларусь
8/8
Беларускi дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ).
1/8
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ).
2/8
Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ)
3/8
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ)
4/8
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ)
5/8
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (БДАТУ)
6/8
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)
7/8
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (БДТУ)
8/8
Беларускi дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ).

Вышэйшыя навучальныя ўстановы тэхнічнага, эканамічнага і медыцынскага накірункаў пакуль не прыдзялілі гэтай змене ніякай увагі. Шыльды на сцянах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ), Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (БДАТУ), Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ), Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (БДМУ) і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ) не адпавядаюць новаму правапісу беларускай мовы: слова "ўніверсітэт" пачынаецца са звычайнай "у".

Стужка навiн
0