МІНСК, 6 сен — Sputnik, Юлія Хвошч. Альбом быў запісаны ў Вільнюсе і чакае свайго выхаду ў свет, вядомыя ўжо песні "Трубяцкога", якія выпускаліся ў выглядзе сінглаў, у яго ўваходзіць не будуць, гэта будзе цалкам новы матэрыял, распавёў карэспандэнту Sputnik вакаліст калектыву Павел Булатнікаў.
"Мы ўжо запісалі альбом і спадзяемся, што ў кастрычніку ён пабачыць свет, зараз праблема толькі ў тэхнічных момантах — і Tunes ды іншых", — сказаў Булатнікаў.
Ён таксама паведаміў, што альбом пісаўся ў Вільнюсе і што ён будзе складацца выключна з новага матэрыялу.
"Гэта цалкам адназначна. У альбом войдзе толькі новы матэрыял. Нічога з таго, што мы выдавалі раней у выглядзе сінглаў там не будзе", — дадаў вакаліст "Трубяцкога".
Булатнікаў таксама адзначыў, што ў дыска ўжо ёсць рабочая назва, але "раскрываць усе карты ён пакуль не хоча". "Жанравая стылістыка не моцна зменіцца, гэта тое, што вы чулі, можа ледзь-ледзь больш жорсткае. Тым не менш, музыка і мелодыі застануцца тымі, да якіх вы прывыклі".
Булатнікаў пацвердзіў словы дырэктара гурта Яўгена Калмыкова, што з выхадам новага альбому ў кастрычніку Trubetskoy развітаецца са старым рэпертуарам і перастане выконваць гіты "Ляпіса Трубяцкога".