Trubetskoy: альбом ужо запісаны

© Sputnik / Юлія ХвошчВакаліст гурта Trubetskoy Павел Булатнікаў
Вакаліст гурта Trubetskoy Павел Булатнікаў - Sputnik Беларусь
Дыск будзе складацца толькі з новага матэрыялу, яго выхад запланаваны на кастрычнік бягучага года.

МІНСК, 6 сен — Sputnik, Юлія Хвошч. Альбом быў запісаны ў Вільнюсе і чакае свайго выхаду ў свет, вядомыя ўжо песні "Трубяцкога", якія выпускаліся ў выглядзе сінглаў, у яго ўваходзіць не будуць, гэта будзе цалкам новы матэрыял, распавёў карэспандэнту Sputnik вакаліст калектыву Павел Булатнікаў.

Trubetskoy у кастрычніку развітаецца са старым рэпертуарам

"Мы ўжо запісалі альбом і спадзяемся, што ў кастрычніку ён пабачыць свет, зараз праблема толькі ў тэхнічных момантах — і Tunes ды іншых", — сказаў Булатнікаў.

Ён таксама паведаміў, што альбом пісаўся ў Вільнюсе і што ён будзе складацца выключна з новага матэрыялу.

"Гэта цалкам адназначна. У альбом войдзе толькі новы матэрыял. Нічога з таго, што мы выдавалі раней у выглядзе сінглаў там не будзе", — дадаў вакаліст "Трубяцкога".

Булатнікаў таксама адзначыў, што ў дыска ўжо ёсць рабочая назва, але "раскрываць усе карты ён пакуль не хоча". "Жанравая стылістыка не моцна зменіцца, гэта тое, што вы чулі, можа ледзь-ледзь больш жорсткае. Тым не менш, музыка і мелодыі застануцца тымі, да якіх вы прывыклі".

Булатнікаў пацвердзіў словы дырэктара гурта Яўгена Калмыкова, што з выхадам новага альбому ў кастрычніку Trubetskoy развітаецца са старым рэпертуарам і перастане выконваць гіты "Ляпіса Трубяцкога".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі