На фолк-фестывалі "Камяніца" лідар "Троіцы" Іван Кірчук прэзентаваў свой монаспектакль "Споведзь пад стрэхамі". Звышідэя спектаклю ў тым, каб зазірнуць у побыт нашых продкаў.
– Гэта этнаграфічная містэрыя, – кажа Кірчук. – Я паказаў тое, што калісьці адбывалася ў дамах, якія стаяць на тэрыторыі музею народнай архітэктуры і побыту. У іх стагоддзямі жылі людзі. Без тэлебачання, газет і радыё, без электрычнасці. Гэта было цяжкае жыццё, сяляне вельмі шмат працавалі, але яны таксама мелі свае радасці і забавы, пра якія большасць з нас зараз нічога не ведае.

1/8
© Sputnik / Юлія Янюк-Казлоўская
"Этнаграфічная містэрыя" ад Кірчука складалася з чатырох частак – па колькасці сезонаў году.

2/8
© Sputnik / Юлія Янюк-Казлоўская
Са званочкамі ў руках лідар "Троіцы" распавядае пра вясну і спявае адпаведную песню, якую пелі продкі, гонячы карову на пашу: "Вол бушуе, вясну чуе. Дзеўка плача, замуж хоча".

3/8
© Sputnik / Юлія Янюк-Казлоўская
Дыск у руках спадара Івана сымбалізуе Купалле і свята сонца.

4/8
© Sputnik / Юлія Янюк-Казлоўская
Каравай сымбалізуе вяселле, якое, звычайна, ладзілі ўвосень. Музыка спявае: "Танцуйцы вы госці, танцуйця вы госці, я прашу вашай мілосці, я прашу вашай мілосці, каб вы пілі-елі, каб вы пілі-елі, вясёленька сядзелі, вясёленька сядзелі".

5/8
© Sputnik / Юлія Янюк-Казлоўская
У пастаноўцы Кірчук выкарыстаў традыцыйныя маскі вясельных сватоў.

6/8
© Sputnik / Юлія Янюк-Казлоўская
"Споведзь пад стрэхамі" створана як "этнаграфічная містэрыя для дзетак". Дзеткі ў вышыванках і без засталіся цалкам задаволеныя.

7/8
© Sputnik / Юлія Янюк-Казлоўская
Падчас містэрыі Кірчук грае і на традыцыйных інструментах - жалейках, акарына, дудках, ліры, гуслях.

8/8
© Sputnik / Юлія Янюк-Казлоўская
Заканчваецца спяктакль калядамі.