https://bel.sputnik.by/20150907/1017077586.html
5 прычын завесці ў Мінску чорта: новая кніга Адама Глобуса
5 прычын завесці ў Мінску чорта: новая кніга Адама Глобуса
Sputnik Беларусь
Sputnik прачытаў "Гісторыі" Адама Глобуса і пераканаўся: наяўнасць у Мінску чорта многае магло б патлумачыць і расставіць па месцах. 07.09.2015, Sputnik Беларусь
2015-09-07T13:42+0300
2015-09-07T13:42+0300
2015-09-14T17:26+0300
аналітыка
культура
мінск
адам глобус
мінск у творах беларускіх пісьменнікаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101707/72/1017077278_0:36:1400:828_1920x0_80_0_0_5b8fe201636218d171f86800a90b9d4b.jpg
Алена Васільева, Sputnik.Доўгі час мiнчукам заставалася зайздросціць Вільні — не толькі таму, што ў іх "Акропаліс", "Ікеа" і зона еўра, але і таму, што ў літоўцаў ёсць Макс Фрай з "Казкамі старога Вільнюса", а ў нас з замацаваннем гарадской міфалогіі ў літаратуры ўсе неяк не складвалася. Адам Глобус усё выправіў і пашырыў сумнаватую мінскую рэальнасць, стварыўшы своеасаблівую "Беларусь у фантастычных апавяданнях-2.0".Міфалагізаванасць горада — самы відавочны паказчык таго, што ён вырас і развіўся з геаграфічнай з'явы ў культурную. Мінску уласнай міфалогіі адчайна бракавала, а Глобус у сваёй новай кнізе адпраўляе Сіняга чорта ў мясцовыя начныя клубы, іншага прыстаўляе да ўніверсама "Цэнтральны", яшчэ аднаго ў метафізічным абліччы "шэрага шэпта" спускае ў метро. З атрафаваным пачуццём гумару за чытанне лепш не брацца.Знарочыста праставатыя іранічныя апавяданні Адама Глобуса, створаныя наўмысна па падабенстве лагерных баек ля вогнішча, разгортваюцца ў вышэйшай ступені імкліва і заканчваюцца нечакана. Замест "чорнай-чорнай-рукі" ў "чорным-чорным-пакоі" у Глобуса — залатая ліса на Мінскім моры, белая свінка ў Раўбічах і шэры хамелеон ў бары "Добры настрой" пры ЦУМе. Пазнавальныя краявіды скараюць тых, каго не да канца скарыла пачуцце глобусаўскага гумару. Каб ад раптоўна вялізнай канцэнтраці паганскай магіі ў Мінску ўразлівы чытач не разгубіўся, Глобус падзяліў зборнік на чатыры часткі — "Гісторыі пра людзей", "Гісторыі пра рэчы і з'ява", "Гісторыі пра горад", "Гісторыі пра жывёл". Ілюстрацыі да зборніку мастак і пісьменнік выканаў асабіста.Вядомы прыхільнік Мінска і карэнны мінчук, Глобус як ніхто ведае горад: у інтэрв'ю ён успамінае, як з сябрамі, якія "называлі сябе цэнтравымі", збіраліся ля "Акварыума" ў Цэнтральным — абмеркаваць новы альбом AC/DC. Адсюль у апавяданнях выдуманая рэчаіснасць цесна пераплецена з рэальнымі гісторыямі горада — ад Глобуса даведаемся, што "Палац мастацтваў" стаіць на былых прыкасцёльных могілках.Чорты рознага кшталту ўпісаліся ў мінскую рэчаіснасць у вышэйшай ступені гарманічна. Калі ўзгадаць, што Зеўса і Геру, кітоў і чарапах людзі стваралі сабе ў складаныя хвіліны, калі свет здаваўся асабліва незразумелым і неўпарадкаваным, матывы Глобуса становяцца зразумелыя. Можна прыкладаць колькі заўгодна намаганняў, каб растлумачыць, што адбываецца з горадам і краінай апошнія NN гадоў, адкуль на Нямізе — дом Чыжа, а ў валютнага курсу — прагрэсуючая тахікардыя, а можна проста пасяліць у Мінску нячыстага, зваліць на яго адказнасць — і ўсе беды горада адразу стануць персаналізаваныя і зразумелымі.Даведка Sputnik.by:Новую кнігу Адама Глобуса "Гісторыі" можна набыць у кнігарні "Логвінаў". Кошт асобніка — 98 тысяч рублёў.
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101707/72/1017077278_11:0:1388:865_1920x0_80_0_0_4a15c9eb5a1ad13b7954f3c36c580013.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аналітыка, культура, мінск, адам глобус, мінск у творах беларускіх пісьменнікаў
аналітыка, культура, мінск, адам глобус, мінск у творах беларускіх пісьменнікаў
5 прычын завесці ў Мінску чорта: новая кніга Адама Глобуса
13:42 07.09.2015 (абноўлена: 17:26 14.09.2015) Sputnik прачытаў "Гісторыі" Адама Глобуса і пераканаўся: наяўнасць у Мінску чорта многае магло б патлумачыць і расставіць па месцах.
Алена Васільева, Sputnik.
Доўгі час мiнчукам заставалася зайздросціць Вільні — не толькі таму, што ў іх "Акропаліс", "Ікеа" і зона еўра, але і таму, што ў літоўцаў ёсць Макс Фрай з "Казкамі старога Вільнюса", а ў нас з замацаваннем гарадской міфалогіі ў літаратуры ўсе неяк не складвалася. Адам Глобус усё выправіў і пашырыў сумнаватую мінскую рэальнасць, стварыўшы своеасаблівую "Беларусь у фантастычных апавяданнях-2.0".
Міфалагізаванасць горада — самы відавочны паказчык таго, што ён вырас і развіўся з геаграфічнай з'явы ў культурную. Мінску уласнай міфалогіі адчайна бракавала, а Глобус у сваёй новай кнізе адпраўляе Сіняга чорта ў мясцовыя начныя клубы, іншага прыстаўляе да ўніверсама "Цэнтральны", яшчэ аднаго ў метафізічным абліччы "шэрага шэпта" спускае ў метро. З атрафаваным пачуццём гумару за чытанне лепш не брацца.
Знарочыста праставатыя іранічныя апавяданні Адама Глобуса, створаныя наўмысна па падабенстве лагерных баек ля вогнішча, разгортваюцца ў вышэйшай ступені імкліва і заканчваюцца нечакана. Замест "чорнай-чорнай-рукі" ў "чорным-чорным-пакоі" у Глобуса — залатая ліса на Мінскім моры, белая свінка ў Раўбічах і шэры хамелеон ў бары "Добры настрой" пры ЦУМе. Пазнавальныя краявіды скараюць тых, каго не да канца скарыла пачуцце глобусаўскага гумару. Каб ад раптоўна вялізнай канцэнтраці паганскай магіі ў Мінску ўразлівы чытач не разгубіўся, Глобус падзяліў зборнік на чатыры часткі — "Гісторыі пра людзей", "Гісторыі пра рэчы і з'ява", "Гісторыі пра горад", "Гісторыі пра жывёл". Ілюстрацыі да зборніку мастак і пісьменнік выканаў асабіста.
Вядомы прыхільнік Мінска і карэнны мінчук, Глобус як ніхто ведае горад: у інтэрв'ю ён успамінае, як з сябрамі, якія "называлі сябе цэнтравымі", збіраліся ля "Акварыума" ў Цэнтральным — абмеркаваць новы альбом AC/DC. Адсюль у апавяданнях выдуманая рэчаіснасць цесна пераплецена з рэальнымі гісторыямі горада — ад Глобуса даведаемся, што "Палац мастацтваў" стаіць на былых прыкасцёльных могілках.
Чорты рознага кшталту ўпісаліся ў мінскую рэчаіснасць у вышэйшай ступені гарманічна. Калі ўзгадаць, што Зеўса і Геру, кітоў і чарапах людзі стваралі сабе ў складаныя хвіліны, калі свет здаваўся асабліва незразумелым і неўпарадкаваным, матывы Глобуса становяцца зразумелыя. Можна прыкладаць колькі заўгодна намаганняў, каб растлумачыць, што адбываецца з горадам і краінай апошнія NN гадоў, адкуль на Нямізе — дом Чыжа, а ў валютнага курсу — прагрэсуючая тахікардыя, а можна проста пасяліць у Мінску нячыстага, зваліць на яго адказнасць — і ўсе беды горада адразу стануць персаналізаваныя і зразумелымі.
Новую кнігу Адама Глобуса "Гісторыі" можна набыць у кнігарні "Логвінаў". Кошт асобніка — 98 тысяч рублёў.