TT-34: сінгл "Я знаю" і трэк-ліст новага альбома ужо ў сеціве

© Photo : акаўнт ТТ-34 у facebookTT-34
TT-34 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гурт ТТ-34 прэзентаваў ў інтэрнэце першы трэк са свайго будучага альбома.
МІНСК, 7 вер — Sputnik. Песня атрымала назву "Я знаю" і па словах музыкаў найлепей дэманструе новае гучанне каманды і дае зразумець, якім будзе саўнд альбома.
Альбом пісаўся цягам году ў трох розных студыях Гомеля ў некалькі сесій. Увесь матэрыял ужо адпісаны за выключэннем вакалу для песні "Надежда", які плануецца запісаць у верасні. Цяпер усе трэкі зводзяцца.
"Асобных сінглаў мы не плануем. Але паступова гатовыя песні будуць выкладвацца ў сеціва. Таксама для аматараў мець любімую музыку на фізічных носьбітах плануецца і выданне абмежаванага накладу дыскаў з адпаведным афармленнем і дыстрыбуцыяй", — распавялі ўдзельнікі ТТ-34 СМІ.
Яны таксама адзначылі, што выхад новага альбома прызначаны на кастрычнік-лістапад. Але ён яшчэ не атрымаў назву, гэта адбудзецца ў апошні момант, як заўжды і бывае".
Апублікаваны таксама поўны трэк-ліст будучага альбому. Дыск будзе складацца з 11 трэкаў: "Интро", "ПЗДЦ", "Ойра", "Иной", "Я знаю", "Родина", "Аэростаты", "В последний раз", "Два шага", "Надежда", "Амёба".
Бліжэйшыя выступы гурта:
24 кастрычніка — Берасце, Men's Fest-2015 разам з Jinjer і TerraKod;
31 кастрычніка — Мінск, вялікі канцэрт 36/13 разам з Gods Tower i Rasta;
19 верасня — Мінск, Дамавы і Seryoga прэзентуюць у Дварцы Спорту олдскульны праект "Туфли Гну".
Стужка навiн
0