МІНСК, 8. Вер — Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў новыя курсы валют па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.
У Беларусі 24 жніўня было названа "чорным панядзелкам": у гэты дзень на БВФБ па выніках таргоў на 25 жніўня быў усталяваны сярэднеўзважаны курс долара 17 601 рублёў за долар. На таргах у аўторак 8 верасня, курс склаў 17 836 рублёў за долар, што пакуль з'яўляецца максімальным значэннем.
Па выніках таргоў на БВФБ у аўторак былі ўсталяваны сярэднеўзважаны курсы валют:
- Долар ЗША — 17 816 рублёў;
- Еўра — 19 922 рублёў;
- Расійскі рубель — 259 рублёў.
У банках курс амерыканскай валюты ўжо дасягае 17 990 рублёў, еўра — 20 150, расійскага рубля — 290 беларускіх рублёў. У параўнанні з папярэднімі таргамі курс долара вырас на 25 рублёў, еўра —на 96, расійскі рубель нязначна знізіўся.