МІНСК, 8 вер — Sputnik. Экс-кандыдата на выбарах 2010 года Алеся Міхалевіча, затрыманага сёння на станцыі "Гудагай", вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.
Міхалевіча затрымалі на шляху з Вільні ў Мінск раніцай у аўторак. Праваахоўнікі патлумачылі гэта тым, што экс-кандыдат знаходзіцца ў вышуку.
"Алеся адпусцілі без змены меры стрымання, гэта значыць пад падпіску аб нявыездзе", — паведаміла Мілана Міхалевіч.
Таксама жонка палітыка адзначыла, што "падпіску ён не даваў". Раней праваабаронцы заяўлялі, што ў выпадку арышту Алеся Міхалевіча ён будзе прызнаны палітвязнем.