Алена Васільева, Sputnik.
Як аб'яднаць аматараў папкорнавага кіно і культавага? Прапануем вам годныя фільмы на самы запатрабавальны густ.
Званы святой Марыі
Калі: серада, 15:00 і 18:30
Дзе: Музей гісторыі кіно
Пра што: з другога верасня ў Музеі гісторыі беларускага кіно ўспамінаюць бліскучую Інгрыд Бергман. На працягу месяца там будуць паказваць фільмы з яе ўдзелам, а Sputnik рэкамендуе ў гэтую сераду паглядзець музычную камедыю аб барацьбе служак царквы з бізнэсоўцам, што жадае будаваць замест новай царкоўна-прыходскай школы паркоўку для машын. Ролю манашкі, якая спалучае служэнне Богу са спортам, выканала сама Бергман.
Профіт ад прагляду: акторка і ўзор стылю, яна лічыла гэтую ролю сваёй лепшай працай — выбірайцеся з дому, нават калі будзе дождж.
Адзінота бегуна на доўгую дыстанцыю
Калі: чацвер, 21:00.
Дзе: кінатэатр "Ракета"
Пра што: у фільме — крытыка грамадства Вялікабрытаніі. З выхадам фільма выгляд самотнага чалавека, які бяжыць, стаў распаўсюджаным сюжэтам у сусветным кінематографе.
Профіт ад прагляду: "Ракета" працягвае ўзгадоўваць у мінчуках любоў да культавага кінематографу. Вечар чацвярга, праведзены за праглядам брытанскага мастацкага фільма, знятага ў 1962, робіць вас багемай крыху болей, чым напалову.
Кошт квітка: 30 000 і 35 000 руб.
"Эмі"
Дзе і калі: пятніца, 19:00 — "Піянер", 21:19 — "Сільвер скрын" у Arena City, 18:40 — "Сільвер скрын" у Galileo
Пра што: дакументальны фільм лаўрэата прэміі BAFTA Азiфа Кападзiа пралівае святло на свет, у якім жыла Эмі Уайнхаўс, праз аўтабіяграфічныя тэксты яе песень, відэа з асабістых архіваў сям'і і сяброў, інтэрв'ю блізкіх людзей і калегаў. На працягу доўгага часу вяліся пошукі і збор унікальнага матэрыялу для карціны.
Профіт ад прагляду: папоўніце свой багаж ведаў аб Эмі чымсці акрамя ведання пераліку псіхатропаў. У фільме прагучаць невядомыя трэкі і з'явяцца кадры з плёнак, на якіх юная Эмі ў асяроддзі сяброў выконвае свае першыя песні.
Кошт квітка: "Піянер" — 40 000 руб., "Сільвер скрін" — 75 000 руб.
"Ляўша"
Калі: субота, 19:15
Дзе: "Сільвер скрын" у Galileo
Кошт квітка: 80000 руб.
Пра што: простая галівудская гісторыя пра каханне і барацьбу. Усё пры ёй: прыгожыя акцёры, смерць, слёзы, надзея. У баксёра Білі Хоўпа усё было выдатна: званне чэмпіёна, прыгажуня-жонка і любімая дачка. Але фартуна адварочваецца ад яго: пры трагічных абставінах гіне каханая жонка, дыскваліфікацыя на рынгу, нулявыя даходы, суд пазбаўляе яго бацькоўскіх правоў…
Профіт ад прагляду: калі вы даўно не плакалі над начас прама ў кіназале, выдатная нагода паглядзець простую і амаль прымітыўную гісторыю баксёра пад знакаміты попкорн "Галілеа".
"Безумный Макс"
Калі: нядзеля, 16:25
Дзе: "Сільвер скрын" у "Арэна Сіці"
Кошт квітка: 80000 руб.
Пра што: акрамя таго, што, як усім вядома, у фільме "лысая Шэран Стоўн", у ім ёсць яшчэ і сюжэт. Неўзабаве пасля помсты за смерць жонкі і сына, Макс Рокатанскi пакінуў шэрагі "Асноўнага сілавога патруля" і з'ехаў у глуш, дзе бадзяецца ў адзіноце, пакуль свет павольна гіне пасля нафтавага крызісу і глабальнай вайны. Не маючы нічога, акрамя сваёй машыны, Максу трэба будзе навучыцца выжываць у пост-апакаліптычнай пустэчы.
Профіт ад прагляду: калі прапусцілі "Безумного Макса", пакуль усё ў адзіным парыве скуплялі на яго квіткі, выдатны шанец запоўніць прабел.