МІНСК, 9 вер — Sputnik. Рух транспарту і паркоўка будуць абмежаваны ў цэнтры Мінска гэтых выхадных, 12 і 13 верасня, паведамілі Sputnik ва УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Першыя абмежавальныя меры будуць уведзены ўжо з вечара пятніцы. Так, прыпынак і стаянка транспартных сродкаў будзе забароненая з 18:00 на наступных участках:
- па вул. Карла Маркса ад вул. Энгельса да вул. Свярдлова;
- па вул. Валадарскага ад вул. Кірава да пр. Незалежнасці;
- па вул. Камсамольскай ад вул. Кірава да пр. Незалежнасці.
"12 верасня на гэтых участках дарогі плануецца закрыццё руху транспартных сродкаў да заканчэння ўсіх святочных мерапрыемстваў. Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя раіць кіроўцам пры неабходнасці паркаваць аўтамабілі на вуліцах Кірава, Свярдлова, Ульянаўскай або скарыстацца паслугамі паркінга, размешчанага на пр. Незалежнасці", — распавяла прэс-сакратар ДАІ сталіцы Таццяна Харлінская.
Яна таксама дадала, што ў сувязі з правядзеннем 13 верасня "Мінскага Polo марафону" рух усіх відаў транспарту абмяжуюць ў Мінску на наступных участках:
- з 05:00 і да заканчэння мантажных работ па ўстаноўцы дэкарацый 13 верасня 2015-га па пр. Пераможцаў на ўчастку ад пр. Машэрава да пр. Незалежнасці;
- з 10:00 да 15:00 13 верасні 2015 года па маршруце правядзення марафону: пр. Пераможцаў — пр. Незалежнасці — вул. Валадарскага — вул. Карла Маркса — вул. Энгельса — пр. Незалежнасці — вул. Кісялёва — вул. Куйбышава — вул. Янкі Купалы — вул. Старажоўская — пр. Машэрава — пр. Незалежнасці.
У ДАІ заклікалі кіроўцаў ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні свайго маршруту.
"Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя падчас правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня горада Мінска, будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме", — падагульніла Харлінская.