Мінгарвыканкам вызначыў месцы перадвыбарчай агітацыі

© Sputnik / Виктор Толочкоплакатры прэтындэнтаў у прэзідэнты
плакатры прэтындэнтаў у прэзідэнты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Інфармацыйныя стэнды для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў павінны з’явіцца ў Мінску з 10 верасня.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Мінскі гарвыканкам вызначыў месцы, дзе можна праводзіць перадвыбарчую агітацыю за кандыдатаў у прэзідэнты, паведамілі Sputnik ў мінскай мэрыі.

Згодна з рашэннем Мінскага гарвыканкама, мерапрыемствы для ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі можна праводзіць у любых прыдатных для гэтага месцах на тэрыторыі сталіцы за выключэннем аб'ектаў чыгуначнага і паветранага транспарту, метрапалітэна, падземных пераходаў, мастоў і праезнай часткі дарог.

Пры гэтым агітацыя забароненая на Кастрычніцкай плошчы, плошчы Незалежнасці, плошчы Перамогі, плошчы Дзяржаўнага сцяга, Прывакзальнай плошчы, плошчы Якуба Коласа, а таксама ў месцах, размешчаных на адлегласці менш за 200 метраў ад будынкаў рэзідэнцый прэзідэнта Беларусі, Нацыянальнага сходу і Савета Міністраў.

Таксама ў Мінгарвыканкаме адзначылі, што агітаваць за свайго кандыдата нельга ў аб'ектаў, размешчаных на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы, дзіцячых дашкольных устаноў.

Камітэту архітэктуры даручана да 10 верасня ўсталяваць інфармацыйныя стэнды для размяшчэння на іх агітацыйных матэрыялаў за кандыдатаў у прэзідэнты.

Акрамя гэтага ў Мінгарвыканкаме паведамілі, што размяшчэнне агітацыйных матэрыялаў дазволена на інфармацыйных стэндах ЖЭА, уключаючы стэнды, размешчаныя каля пад'ездаў, а таксама каля інтэрнатаў і ўстаноў аховы здароўя.

Стужка навiн
0