МІНСК, 10 вер — Sputnik. Сёння адзначаецца Сусветны дзень прадухілення самагубстваў, Беларусь — у "лідэрах" па колькасці суіцыдаў.
Штогод у свеце здзяйсняецца амаль адзін мільён самагубстваў і прыкладна ў дзесяць разоў больш спробаў суіцыду. Як прычына смерці самагубства займае другое месца пасля ДТЗ ва ўзроставым дыяпазоне 15-35 гадоў у Еўропе.
Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, найбольшы працэнт самагубстваў — у краінах, якія развіваюцца. Аднак і тут ёсць свае выключэнні: на дацкай Грэнландыі з сабой канчаюць амаль 110 чалавек з 100 тысяч штогод. Для параўнання, у Беларусі гэты паказчык апошнія некалькі гадоў вагаецца ў раёне 20 чалавек на 100 тысяч.
Па статыстыцы, у Беларусі мужчыны спрабуюць пакончыць з сабой амаль у шэсць разоў часцей, чым жанчыны. Большасць суіцыдаў здзейснілі мужчыны ва ўзросце 40-59 гадоў. Сярод сельскіх жыхароў суiцыдальная актыўнасць вышэй у 2,6 разы, чым у жыхароў горада. І практычна ў дзвюх трэці ўсіх тых, хто ўчыняе суіцыд, ў крыві выяўляюць алкаголь.
Даведка Sputnik
Калі вы ці вашы блізкія апынуліся ў крызіснай сітуацыі і магчымы рызыка самагубства — звярніцеся да спецыялістаў:
- "Гарачая лінія" па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю: 8 801 100 16 11 (званок бясплатны);
- Рэспубліканскі "Тэлефон даверу" для дарослых: 8 017 290 44 44 (званок бясплатны);
- Таксама экстранную псіхалагічную і псіхіятрычную дапамогу аказваюць пры выкліку 103.