МІНСК, 10 вер — Sputnik. Самы высокі паказчык у 2015 годзе па куплі насельніцтвам наяўнай і безнаяўнай валюты быў зафіксаваны ў жніўні, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка Беларусі.
У апошнім месяцы лета беларускі рубель працягнуў аслабляцца ўслед за расійскім рублём. Пры гэтым у апошняй дэкадзе месяца падзенне нацвалюты паскорылася.
Па дадзеных НБРБ, у жніўні грамадзяне набылі ў абменных пунктах 698,5 мільёнаў долараў, што больш, чым ва ўсі іншыя месяцы года. Продаж склаў 574,7 мільёнаў даляраў, такім чынам, на чыстай аснове насельніцтва купіла 123,7 мільёнаў даляраў.
Для параўнання, у ліпені на наяўным рынку сітуацыя была дыяметральна процілеглай: людзі аддавалі перавагу продажы валюты. Чысты продаж склаў па выніках ліпеня 108,5 мільёнаў долараў. У той жа час, калі параўноўваць з пікавым снежнем 2015 года, калі адбылася разавая дэвальвацыя беларускага рубля на 40%, паказчык жніўня па куплі наяўнай валюты амаль на 200 мільёнаў долараў менш снежаньскага.
Усяго за восем месяцаў насельніцтва набыло наяўнай валюты на 3 мільярды 650,1 мільёны долараў, прадало — на 4 мільярды 492,7 мільёны долараў. Чысты продаж склаў за студзень-жнівень 842,6 мільёны долараў. У студзені-жніўні на ўнутраным рынку фізічныя асобы купілі безнаяўнай валюты на 920,6 мільёны долараў, прадалі — на 440,6 мільёны долараў, забяспечыўшы, такім чынам, чыстую куплю ў памеры 480 мільёнаў долараў.
У жніўні на безнаяўнай аснове грамадзяне купілі 272,2 мільёна долараў, прадалі — 61 мільён долараў, забяспечыўшы чыстую куплю ў памеры 210,4 мільёны долараў, што амаль удвая менш у параўнанні з ліпенем.