ЦВК адмовіў у рэгістрацыі Віктару Цярэшчанка

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗбор подпісаў за Віктара Цярэшчанку
Збор подпісаў за Віктара Цярэшчанку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эканаміст не змог прайсці стотысячны парог, падаў дакументы ў ЦВК, але напярэдадні заявіў, што здымаецца з выбарчай гонкі.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі не зарэгістраваў у якасці кандыдата ў прэзідэнта эканаміста Віктара Цярэшчанка, які прадставіў у ЦВК менш за 7000 сапраўдных подпісаў.

Рашэнне аб тым, што Цярэшчанка не можа быць кандыдатам у прэзідэнты было аднагалосна прынята на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі, якое ў чацвер праходзіць правым крыле Дома ўрада, перадае карэспандэнт Sputnik.

Як было заяўлена на пасяджэнні ЦВК, у падпісных лістах у Цярэшчанкі былі мёртвыя душы. У прыватнасці, па двух раёнах Мінска ў падпісных лістах людзей, якія памерлі ў перыяд ад года да пяці гадоў таму, было амаль 8%. Таксама прызнаны несапраўднымі подпісы ў падтрымку Цярэшчанкі, якія былі зроблены на ксераксе і выкананы ад імя неіснуючых асоб, у падпісных лістах утрымліваліся дадзеныя пашпартоў, неадпаведныя рэчаіснасці.

Віктар Цярэшчанка - Sputnik Беларусь
Віктар Цярэшчанка зняўся з выбараў

Прадстаўнікі абласных камісій расцанілі такія паводзіны ініцыятыўнай групы Цярэшчанкі, як непавагу да выбарчага заканадаўства.

Праз некалькі дзён пасля таго, як ЦВК апублікаваў папярэднія вынікі праверкі сабраных подпісаў у падтрымку кандыдатаў, адбыўся інцыдэнт з "атручваннем" Цярэшчанкі маркоўным фрешэм у мінскім кафэ. Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду трапіў у лякарню напрыканцы жніўня, ён настойвае на версіі аб тым, што яго хацелі атруціць. Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына назвала сітуацыю з "атручваннем" рэкламнай акцыяй.

Эканаміст абвясціў аб сваім выхадзе з прэзідэнцкай гонкі ў сераду. Сваё рашэнне ён патлумачыў станам здароўя. Таксама Цярэшчанка публічна заклікаў усіх іншых "альтэрнатыўных кандыдатаў" зняцца з выбараў.

Стужка навiн
0