Улаховіч стаў кандыдатам у прэзідэнты

© Sputnik / Вера ДашкевичМікалай Улаховіч
Мікалай Улаховіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Казацкага атамана называюць “праўладавым вылучэнцам” на прэзідэнцкі пост.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Намеснік кіраўніка Мінаблспажыўсаюза і старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускае казацтва", 64-гадовы Мікалай Улаховіч зарэгістраваны кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

Дадзенае рашэнне было прынята на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі, якое праходзіць у чацвер у правым крыле Дома ўрада, перадае карэспандэнт Sputnik. Атаман выйшаў за пасведчаннем яшчэ да таго, як члены ЦВК прагаласавалі за яго рэгістрацыю.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, у падтрымку атамана яго ініцыятыўная група падала больш за 159 тысяч подпісаў, з якіх праверку прайшлі крыху больш за 149 тысяч подпісаў.

Кіраўнік і заснавальнік Беларускай патрыятычнай партыі (створана ў 1996 годзе з ліку актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі — Sputnik). Улаховіч упершыню ўдзельнічае ў прэзідэнцкай кампаніі, яго называюць "вылучэнцам ад улады".

Мікалай Улаховіч нарадзіўся 21 жніўня 1951 года ў Мінску. Мае тры вышэйшыя адукацыі: тэхнічную, ваенную і гуманітарную. Ганаровы будаўнік Байканура, працаваў кіраўніком НВА "Жылкамунтэхніка" і мінскага абласнога ўпраўлення ЖКГ. Зараз працуе намеснікам старшыні Мінскага абласнога спажывецкага саюза. З 1995 года ўзначальвае РГА "Беларускае казацтва", з 1999-га — Беларускую патрыятычную партыю.

Стужка навiн
0