МІНСК, 10 вер — Sputnik. Кіраўнік адной з найстарэйшых у Беларусі палітычны партый Сяргей Гайдукевіч зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты.
Дадзенае рашэнне было прынята на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі, якое ў чацвер праходзіць у правым крыле Дома ўрада, перадае карэспандэнт Sputnik.
У падтрымку лідэра ЛДПБ яго ініцыятыўная група сабрала больш як 139 тысяч подпісаў (пры неабходным мінімуме ў 100 тысяч).
Сяргей Гайдукевіч нарадзіўся 8 верасня 1954 года ў Мінску. Мае ваенную і юрыдычную вышэйшую адукацыю. У 1992 годзе Гайдукевіч з 28 партый і грамадскіх аб'яднанняў стварыў палітычны блок "Народны рух Беларусі" (праіснаваў да 1994-га), стаўшы яго каардынатарам. Член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі з 1994 года, а з 1995 года і па цяперашні час — старшыня партыі.
Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2001 (2,45%) і 2006 гадоў (3,5% галасоў). У 2010 годзе зняўся з выбараў, назваўшы іх "цыркам".