ЦВК зарэгістраваў Аляксандра Лукашэнка кандыдатам у прэзідэнты

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛукашэнка зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты ў пяты раз запар
Лукашэнка зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты ў пяты раз запар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўніку выбарчага штаба дзеючага кіраўніка дзяржавы ўручылі пасведчанне кандыдата.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2015 года.

Дадзенае рашэнне было прынята на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі, якое праходзіць у чацвер у правым крыле Дома ўрада, перадае карэспандэнт Sputnik.

Журналісты некаторых СМІ паспяшаліся перадаць паведамленне з пазнакай "маланка" яшчэ да таго, як скончылася працэдура галасавання.

Збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду завяршыўся 21 жніўня. Вылучэнне цяперашняга кіраўніка дзяржавы падтрымала 1.753.380 чалавек, менавіта столькі подпісаў прызнаны Цэнтравыбаркамам сапраўднымі.

Кіраўнік ЦВК адзначыла, што ў падтрымку вылучэння дзеючага кіраўніка дзяржавы на новы тэрмін было сабрана подпісаў у 17 разоў больш, чым гэта неабходна.

Ярмошына таксама паведаміла, што Лукашэнка перадаў дэкларацыю аб даходах сваю і сваёй жонкі. "Яна запоўнена ў адпаведнасці з патрабаваннямі", — канстатавала кіраўнік ЦВК.

Яна таксама паведаміла аб скарзе, якая паступіла напярэдадні ад партыі БНФ з патрабаваннямі не рэгістраваць Лукашэнку кандыдатам з-за "шматлікіх парушэнняў падчас збору подпісаў".

У дадзенай сувязі Ярмошына падкрэсліла, што фактаў, выкладзеных у скарзе БНФ і якія сведчаць аб ужыванні адміністратыўнага рэсурсу пры зборы подпісаў за вылучэнне Лукашэнкі, устаноўлена не было.

Паводле яе слоў, "скаргі аб тым, што кагосьці прымушалі ставіць подпіс за вылучэнне Лукашэнкі насілі ананімны характар". ЦВК прыняў рашэнне адмовіць у задавальненні дадзенай скаргі БНФ.

Ярмошына ўручыла пасведчанне кандыдата на імя Лукашэнкі кіраўніку яго выбарчага штаба на чале Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілу Ардзе.

Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года ў гарадскім пасёлку Копысь Віцебскай вобласці. Мае дзве вышэйшыя адукацыі — гісторыка і эканаміста. У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі, з 1993 па 1994 узначальваў часовую камісію ВС па барацьбе з карупцыяй. 10 ліпеня 1994-га быў абраны першым прэзідэнтам краіны, набраўшы 80,3% галасоў.

Для Лукашэнкі бягучая выбарчая кампанія — пятая па ліку.

Стужка навiн
0