Мастацкі музей адзначыць Дзень горада ноччу

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У праграме мерапрыемства – выступленні літаратара Адама Глобуса, танцавальныя майстар-класы, дэманстрацыя мастацкіх і дакументальных фільмаў.
МІНСК, 10 вер — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей зладзіць 12 верасня акцыю "Вераснёвая ноч", прымеркаваную да Дня горада, паведамілі Sputnik ў прэс-службе музея.
Сёлета лейтматывам "Вераснёвой ночы" стане тэма гарадской прасторы.
"Падобна да таго, як вуліцы дзеляць горад на кварталы, наш музей будзе падзелены на асобныя пляцоўкі-лакацыі, кожная з якіх прадставіць адзін з відаў мастацтва — паэзію, кіно, танцы, музыку, тэатр і, вядома ж, жывапіс", — распавялі ў музеі.
Музычны гурт TonqiXod - Sputnik Беларусь
TonqiXod прэзентаваў дэбютны альбом у тэатры
У праграме мерапрыемства — выступленні літаратара Адама Глобуса, рэжысёра Віктара Аслюка, музыканта Ягора Квартальнага, гурта TonqiXod, лекцыі ад Мікіты Моніча, пары Алега і Таццяны Ойстраха і Аляксея Братачкіна, танцавальныя майстар-класы, дэманстрацыя мастацкіх і дакументальных фільмаў.
Акрамя таго, у музеі паведамілі, што кінашкола Андрэя Палупанава сумесна з крэатыўным агенцтвам INQ правядуць кінагульню-здымку кароткаметражных фільмаў з удзелам наведвальнікаў музея.
Акцыя распачнецца а 18-й гадзіне, у сувязі з гэтым зменіцца графік работы музея — асноўныя экспазіцыі будуць даступныя для прагляду з 11:00 да 16:00.
Стужка навiн
0