МІНСК, 10 вер — Sputnik. Заявы пра няўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў з 1 жніўня па 4 верасня падалі ў падатковыя органы 55 чалавек, паведаміла прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах.
У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, грамадзяне могуць з пачатку жніўня да канца мая самастойна паведамляць падатковым органам аб няўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. У такім выпадку ім давядзецца заплаціць паменшаны памер спецыяльнага збору — 3 мільёны 240 тысяч рублёў замест 3 мільёнаў 600 тысяч рублёў.
Дэкрэт №3 аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства падпісаны прэзідэнтам 2 красавіка 2015 года. і датычыцца грамадзян — падатковых рэзідэнтаў Беларусі, якія самі або за якіх іх працадаўцы не плацілі падаходны падатак і ўзносы ў ФСАН больш за 183 дзён цягам каляндарнага года. Гэтыя асобы павінны выплаціць спецыяльны збор у памеры 20 базавых велічынь (1 БВ на пачатак 2015-га — 180 тысяч рублёў).
Раней беларускі ўрад прыняў пастанову, згодна з якой у рэспубліцы павінна быць створана больш за 18 тысяч дадатковых працоўных месцаў. Заданні па іх стварэнні даведзены аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму. Самае вялікае заданне ўстаноўлена для Брэсцкай вобласці — 5,8 тысяч працоўных месцаў, самае маленькае — для Віцебскай (1500) і Мінска (больш за 900 месцаў).