На фестывалі “Белая Вежа” выступяць тэатры з 13 краін свету

© Photo : МТФ "Белая Вежа"Viva Commedia! - спектакль НАДТ імя М.Горкага
Viva Commedia! - спектакль НАДТ імя М.Горкага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З 11 па 19 верасня ў Брэсце будзе прадстаўлена 22 спектаклі ад 21 тэатральнага калектыву. Фестываль адкрые камедыя дэль артэ “Viva Commedia!” НАДТ імя М.Горкага.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа" стартаваў сёння ў Брэсце, паведамілі арганізатары.

За дваццаць гадоў існавання форум набыў аўтарытэт у міжнародным фестывальным руху, у ім прынялі ўдзел творчыя калектывы з больш за пяцьдзесят краін свету. З кожным годам пашыраецца геаграфія краін-удзельніц, павялічваецца колькасць гасцей.

"Сёлета на ўдзел у МТФ "Белая Вежа" ў аргкамітэт паступіла каля 100 заявак ад тэатраў з усяго свету. Шляхам прафесійнага адбору экспертным саветам быў сфарміраваны рэпертуар — у фестывалі прымуць удзел драматычныя, лялечныя, вулічныя, музычныя і пластычныя тэатры з 13 краін свету: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Грузіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Туніса, Украіны", — паведамілі Sputnik арганізатары.

Усяго будзе прадстаўлена 22 спектаклі ад 21 тэатральнага калектыву. Паказ спектакляў адбудзецца на рускай і беларускай мовах, а таксама на балгарскай, англійскай, літоўскай, туніскай, украінскай мовах з перакладам. Пастаноўкі пройдуць на шасці пляцоўках горада: у вялікім і малым залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, у Абласным грамадска-культурным цэнтры, Цэнтры маладзёжнай творчасці, на плошчы Леніна і ў Брэсцкім тэатры лялек.

Аснову фестывальнай афішы складаюць тэатральныя калектывы — уладальнікі Гран-пры дзевятнаццаці фестываляў мінулых гадоў:

  • Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (Беларусь)
  • Валынскі акадэмічны абласны тэатр лялек (Украіна)
  • Дзяржаўны маладзёжны тэатр Літвы; Нацыянальны акадэмічны тэатр імя М.Горкага (Беларусь)
  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Беларусь); Рыжскі рускі тэатр імя М.Чехова (Латвія)
  • Брэсцкі тэатр лялек (Беларусь) Рэспубліканскі тэатр "Лучафэрул" (Малдова)
  • Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (Беларусь)
  • Белгарадскі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя М.С.Щепкина (Расія)
  • Беларускі дзяржаўны тэатр лялек (Беларусь); Тэатр "Бюро пасябруй" (Польшча).

У фестывальнай афішы вызначаны два асноўных напрамкі: міжнародная праграма (самая шырокая частка, якая аб'яднала сучасныя ўвасаблення твораў сусветнай класікі) і спектаклі беларускіх тэатраў. Для працы на фестывалі запрошаны вядомыя тэатральныя крытыкі з Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі.

Стужка навiн
0