МІНСК, 13 вер - Sputnik. У пошуках цудаў да дня гораду Sputnik выпадкова завітаў ў невялічкі двор на Кастрычніцкай — наўпрост насупраць бара Хуліган, побач з кафэ "Лаўка". Замест таго, каб як звычайна набываць знакамітыя сэндвічы ў Лаўке, натоўп пастроіўся ў чаргу да вялізнага куба, бакавіны куба — вялізныя люстэркі.

"Замовіла космасу жаданне!" — задаволена паведаміла нам Каця, выходзячы з кубу — нечакана высветлілася, што ў яго ёсць дзверы. "Гэта — куб жаданняў, — патлумачыў нам Міша, які выконвае тут ролю добрай феі.
Па яго словах да канца тыдню можна зайсці ўнутр куба і ўголас прамовіць жаданне. Камера вас пачуе і зробіць відэафайл, а арганізатары рандомна напрыканцы месяца абяруць пяць жаданняў, якія рэалізуюць. Але ж мы ўсім кажам, што выконваць жаданні будзе непасрэдна космас".

Жаданне павінна быць матэрыяльным, іншых абмежаванняў няма. Азнаёміцца з падрабязнасцямі акцыі можна на сайце http://zhelanie.by/.