МІНСК, 14 вер — Sputnik. Егіпецкія паліцэйскія забілі дванаццаць турыстаў, большасць з якіх — грамадзяне з Мексікі, прыняўшы іх за тэрарыстаў, паведамляе МУС краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, дзесяць чалавек з турыстычнай групы атрымалі раненні.
МУС удакладняе, што інцыдэнт адбыўся падчас пераследу паліцыі і арміі тэрарыстаў у горадзе Эль-Вахат, размешчаным ва Усходняй пустыні.
"Было заўважана чатыры пазадарожніка ў забароненай зоне, па іх быў адкрыты агонь. Пазней высветлілася, што гэта быў караван турыстаў з Мексікі. Дванаццаць чалавек, сярод якіх мексіканцы і егіпцяне, былі забітыя. Дзесяць чалавек дастаўлены ў лякарні", — адзначаецца ў заяве.
Зараз пры Мінтурызму Егіпта створаны штаб па расследаванні інцыдэнту. "У штаб ўваходзяць усе профільныя ведамствы, праводзіцца дбайнае расследаванне", — сказала афіцыйны прадстаўнік ведамства Раша аль-Азайзі.
Паводле яе слоў, на дадзены момант вядома, што турысты знаходзіліся ў забароненым раёне Заходняй пустыні без якога-небудзь дазволу. "У гэты раён забаронены ўезд грамадзянскіх асоб. Аўтамашыны не мелі турыстычных ліцэнзій, кампанія, якая вывозіла на іх турыстаў, не атрымала ніякіх дазволаў на экскурсію", — патлумачыла яна.
У сваю чаргу Мексіканскія ўлады прынялі рашэнне накіраваць у Егіпет свайго амбасадара Рэйне Торэс, якая займае пасаду генеральнага дырэктара па абароне мексіканцаў за мяжой.