СК РФ адрэагаваў на скандальнае відэа з Сызрані

© SputnikВідэа з інцыдэнтам у краме "Пяцёрачка" ў Сызрані
Відэа з інцыдэнтам у краме Пяцёрачка ў Сызрані - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праваахоўныя органы дадуць ацэнку дзеянням не толькі мужчыны, які ўдарыў пенсіянерку, але і супрацоўнікаў паліцыі, якія не адрэагавалі своечасова.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Следчы камітэт хадайнічаў перад пракуратурай аб перадачы крымінальнай справы аб нанясенні пабояў пажылы жанчыне ў краме "Пяцёрачка" у горадзе Сызрані Самарскай вобласці.

Відэаролік з запісам таго, як мужчына збівае пажылую жанчыну на касе супермаркета, з'явіўся ў сацыяльных сетках 11 верасня. У роліку бачна, што хлопец ударыў жанчыну ў твар, з-за чаго яна ўпала. Затым ён выйшаў з крамы. Згодна з каментарамі, апублікаванымі пад відэаролікам, інцыдэнт адбыўся ў Сызрані Самарскай вобласці 5 верасня.

Відэа
Відэа, як хлопец накаўтаваў бабулю ля касы, ускалыхнула Рунэт

"Следчы камітэт мае намер аператыўна правесці поўнае і ўсебаковае расследаванне. І ў межах расследавання крымінальнай справы будзе дадзена прававая ацэнка не толькі дзеянням самога нападніка, але і адміністрацыі крамы, якая не забяспечыла бяспеку сваіх пакупнікоў, а таксама супрацоўнікаў паліцыі, якія своечасова не распачалі крымінальную справу", — заявіў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта РФ Уладзімір Маркін.

Стужка навiн
0