МІНСК, 15 вер — Sputnik. Знакаміты малдаўскі акцёр Міхай Валанцір, які сыграў Будулая ў фільмах "Цыган" і "Вяртанне Будулая", памёр у лякарні горада Кішынёва ў ноч на аўторак на 82-м годзе жыцця.
Апошнія некалькі месяцаў Валанцір знаходзіўся на стацыянарным лячэнні: спачатку ў гарадской лякарні горада Бельцы, а затым у Рэспубліканскай клінічнай бальніцы Кішынёва. Па словах лекараў, у акцёра абвастрыліся старыя захворвання, у большай ступені па прычыне ўзросту.
Міхай Валанцір нарадзіўся ў 1934 годзе ў малдаўскім сяле Глінжэны Шалданешцкага раёна. Скончыў педагагічнае вучылішча. З 1957 года іграў у Музычна-драматычным тэатры (зараз –Нацыянальны тэатр) імя Аляксандра ў Бельцы. На яго сцэне Валанцір выканаў больш за 120 галоўных роляў.
Дэбют акцёра ў кіно адбыўся ў 1967 годзе – у экранізацыі камедыі Васіле Александры “Кірыца ў Ясах”. Валанцір найбольш вядомы па ролях у фільмах “У зоне асаблівай увагі”, “Ход у адказ”, “Дзмітрый Кантэмір”, а таксама па шматсерыйнага фільма “Цыган” і “Вяртанне Будулая”.
Валанцір з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх узнагарод і прэмій СССР і МССР, у 1988 годзе акцёр атрымаў званне народнага артыста РСФСР. У 200 годзе Валанцір быў названы лепшым акцёрам малдаўскага кінематографа XX стагоддзя.