Чарговая дэманстрацыя нечалавечых здольнасцяў прайшла 13 верасня на аэрадроме Баравая пад Мінскам. Кірыл Шымко, знакаміты сваімі сілавымі рэкордамі, здзівіў гледачоў яшчэ адным трукам. На гэты раз ён ўтрымаў два самалёта Як-52, якія рушылі ў супрацьлеглыя бакі.
Трук з удзелам Шымко стаў часткай японскай інфармацыйна-забаўляльнай тэлепраграмы аб падарожжах "Sekai No Hate Made ItteQ!" ("На край свету і назад"), якая расказвае пра розныя краіны свету. Дасягненне беларускага волата войдзе ў сюжэт японскай тэлекампаніі пра Беларусь. Як адзначыў сам Шымко, ён доўгі час рыхтаваўся, каб прыняць удзел у падобным шоў, бо да гэтага беларус ні разу не утрымліваў самалёты.
Пасля таго, як трук з "якамі" атрымаўся, Шымко, трохі перадыхнуўшы, працягнуў на некалькі дзясяткаў метраў пазадарожнік і два самалёта.
Іншыя рэкорды беларускага волата:
- Шымко разам Паўлам Сарокай вясной 2007 года змаглі зрушыць з месца і працягнуць на 6,5 метра чыгуначны састаў з пяці вагонаў агульнай вагой 250 тон;
- летам гэтага ж года беларусы не спыніліся на дасягнутым і ссунулі з месца ў нацыянальным аэрапорце Мінск, працягнуўшы тры метры, самалёт Іл-76, вага якога каля 150 тон;
- у маі 2008 года Шымко і Сарока на "Лініі Сталіна" здолелі працягнуць 5,1 метра танк Т-34 вагой амаль у 31 тону. Гэта дасягненне беларускіх асілкаў таксама зафіксавалі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса;
- чарговы рэкорд Шымко усталяваў 30 Кастрычніка 2011, калі зрушыў з месца і працягнуў 55-тонны кар'ерны самазвал БелАЗ;
- у маі таго ж года асілак прымаў удзел у адкрыцці гандлёвага цэнтра "Арэна-Сіці" ў Мінску. Тады Шымко зрушыў і працягнуў больш чым на дзесяць метраў сем счэпленых паміж сабой мікрааўтобусаў;
- у межах выставы камп'ютэрных гульняў "Игромир", якая праходзіла 4 кастрычнік 2013 года ў Маскве, Шымко зрушыў з месца і працягнуў за сабой савецкі танк Т-26 вагой 11,5 тоны. Гэты рэкорд таксама быў зафіксаваны прадстаўніком Кнігі рэкордаў Гінеса;
27 мая 2015 года Кірылу скарыўся вежавы кран вагой 118 тон.