МІНСК, 15 вер — Sputnik. Праграма Мікалая Улаховіча ўключае ў сябе духоўна-патрыятычнае выхаванне, умацаванне дзяржаўнасці і поўную занятасць для насельніцтва, пра гэта кандыдат у прэзідэнты распавёў Sputnik.
Мікалай Улаховіч — вярхоўны атаман РГА "Беларускае казацтва", лідэр "Беларускай патрыятычнай партыі" і кандыдат у прэзідэнты Беларусі.
"У мяне няма праграмы ў электронным выглядзе — я ўсё кажу экспромтам. Буду так і ў сваім тэлевыступе", — распавёў Улаховіч.
Паводле яго слоў, перадвыбарная праграма падзелена на шэсць асноўных блокаў. Асобную ўвагу Улаховіч надае духоўна-патрыятычнаму выхаванню моладзі і прапануе развіваць нацыянальную ідэнтычнасць.
Таксама вярхоўны атаман выступае за ўмацаванне дзяржаўнасці і суверэнітэту Беларусі. Улаховіч хоча "большага ўдзелу грамадства" ў палітычным жыцці краіны і ў яе кіраванні. Напрыклад, ён прапануе перайсці на змешаную сістэму выбараў па партыйных спісах і ўнесці шэраг іншых зменаў у заканадаўства.
Сярод прыярытэтных для Улаховіча напрамкаў — занятасць насельніцтва і зарплаты. Ён прапануе забяспечыць рабочым месцам кожнага беларуса і падняць даходы лекараў, педагогаў і іншых супрацоўнікаў бюджэтнай сферы.
Прапануе ён і павышаць канкурэнтаздольнасць беларускай прадукцыі, прыцягваць замежныя інвестыцыі. Ўпора на пытанні міжнародных адносін, як у Таццяны Караткевіч, у праграме Улаховіча няма.
Таксама кандыдат у прэзідэнты хоча надаць увагу пытаннях экалогіі, сацыяльнай і культурнай сфер. "Пра ўсё падрабязней распавяду ў сваім тэлевыступе", — заявіў Улаховіч.
Мікалай Улаховіч выступіць на тэлебачанні 18 верасня і 22 верасня. На радыё кандыдату выдзелен час 25 верасня (6.40 —7.10) і 2 кастрычніка (6.10 — 6.40).