"Не пакідай пакоя": вершы Іосіфа Бродскага выдадзеныя па-беларуску

© Sputnik / Александр Демьянчук / Перайсці ў медыябанкЛичные вещи лауреата Нобелевской премии по литературе Иосифа Бродского
Личные вещи лауреата Нобелевской премии по литературе Иосифа Бродского - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэтым годам уся прагрэсіўная грамадскасць святкавала 75-годдзе Іосіфа Бродскага. З гэтаў нагоды сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Вадзім Болбас пераклаў творы паэта на беларускую мову.

МІНСК, 16 вер — Sputnik. Кніга "Туга і спакой" выдадзена за прыватныя сродкі невялікім накладам — 250 асобнікаў. Гэта ўжо другая кніга Болбаса. У прадмове да выдання гаворыцца, што ў кнізе самы вялікі збор перакладаў на беларускую мову ранняй паэзіі Іосіфа Бродскага.

Ідэя перакласці Бродскага на беларускую мову нарадзілася ў Болбаса прыкладна дзесяць гадоў таму, калі па стане здароўя ён быў вымушаны ляжаць у ложку. Тады пераклаўся першы верш, наступныя два гады беларус працаваў над зборнікам.

"Вершы Бродскага захапілі мяне сваёй імклівай, хуткай рытмікай. Вядома, былі складанасці пры перакладзе, таму што лад беларускай і рускай моў розны. У Бродскага вельмі своеасаблівы паэтычны стыль. Праца была нялёгкай, але я набраўся смеласці і нейкага авантурніцкага нахабства. Калі захапляешся, то і піетэт перад геніем не замінае працы", — пракаментаваў Болбас.

Дарэчы, сёлета ў выдавецтве "Логвінаў" павінна выйсці трэцяя яго кніга — зборнік празаічных твораў пад назвай "Футбол з шайбай". Выданне будзе складацца з навэл і настальгічнай аповесці.

Стужка навiн
0