Купалаўскі тэатр сёння святкуе юбілей

© Sputnik / Виктор ТолочкоАктриса Купаловского театра Евгения Кульбачная в спектакле "Чайка"
Актриса Купаловского театра Евгения Кульбачная в спектакле Чайка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння Купалаўскаму тэатруа - 95 гадоў. За дзень да юбілею адбылася прэзентацыя і цырымонія гашэння юбілейнай маркі "Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Я. Купалы" з серыі "Тэатры Беларусі".

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Марку і спецыяльны паштовы канверт выпусціў да свята выдавецкі цэнтр "Марка". Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы Мікалай Пінігін і генеральны дырэктар РУП "Белпошта" Ірына Саксонава "загасілі" канверт і марку штэмпелем Мінскага паштамта.

Сёння на Вялікай сцэне тэатра пройдзе святочнае мерапрыемства — квіткі на яго не прадаваліся. Урачысты вечар пройдзе ў двух частках. Спачатку пакажуць спектакль "Сфінкс" Актава Фелье, які упершыню з'явіўся на сцэне яшчэ ў 1890 годзе, калі ў Мінску пачаў працу Гарадскі губернскі тэатр. У другой частцы пройдзе рэтраспектыва легендарных спектакляў, якія ўжо не ідуць на сцэне: "Трыбунал", "Памінальная малітва", "Гаральд і Мод", "Тутэйшыя".

Плануецца, што на вечар прыйдзе прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. У ліку іншых чыноўнікаў у тэатр прыйдзе былы "купалавец", а цяпер старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

Стужка навiн
0