МІНСК, 16 вер — Sputnik. Рома — падарожнік і пісьменнік, які выправіўся з Беларусі ў вандроўку па свеце. Хутка прыватнае падарожжа і выпрабаванне сваіх магчымасцяў ператварылася ў мультымедыйны праект, па матывах якога выйшла першая кніга "Рома едзе".
Падчас імпрэзы можна будзе даведацца, чым займаўся вандроўнік пасля вяртання на радзіму, як прайшло падарожжа вакол Беларусі на роварах з маторамі, даведацца, як спадабацца консулу любой амбасады свету — адным словам, Рома плануе адказаць на любое пытанне.
Там жа, ў ЦЭХу зможаце набыць першую і другую частку кнігі на стэндзе кнігарні «Логвінаў». Сустрэча адбудзецца ў 19.00.
Даведка Sputnik. У другім томе кнігі сабраныя гісторыі пра прыгоды ў дзвюх Амерыках: ад Аляскі да Аргенціны праз Лас-Анджэлес, Канаду, Нью-Ёрк, Мексіку, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку. І, вядома, вяртанне ў Беларусь. Рома дойдзе да самага сацыяльнага дна, пройдзе выпрабаванне жывёльным светам людзей і не раз апынецца на мяжы даверу гэтаму свету.