МІНСК, 16 вер — Sputnik. 20 верасня можаце набыць унікальныя рэчы (вініл, адзенне, кнігі) на марафоне распродажаў у "ДК". Арганізатары пазіцыянуюць мерапрыемства як альтэрнатыўны шопінг для тых, хто без асаблівай любові ставіцца да мас-маркету і глабалізму.
КалiЛаска збірае, сартуе і размяркоўвае рэчы. Прыкладна 95% перадаюцца тым, хто жыве ў нястачы, яшчэ 5% — лепшае — застаецца ў краме. Рэчы з крамы і будуць прадстаўлены на сэйле. Прапагандуючы ідэю паўторнага выкарыстання рэчаў за невялікі кошт, арганізатары абяцаюць стварыць атмасферу гаражнага распродажу — з барам і добрай музыкай.
Адрас: ДК, вул. Талбухіна 4, трэці паверх. Пачатак у 12.00. Уваход вольны.