Штогадовы конкурс "Экслібрыс" ладзіць "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Сёлета ён прысвечаны паэзіі і паэтычнаму перакладу. Фіналістамі сталі 10 творцаў — 2 лаўрэаты і 8 дыпламантаў.
У імпрэзе возьмуць удзел сябры журы: Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Наталля Кучмель, Уладзімір Някляеў. Акрамя іх выступяць лаўрэаты, а таксама дыпламанты конкурсу: Ганна Комар, Аляксей Лабоцкі, Яна Мацюшава, Аліса Мініна, Арцём Сітнікаў,Ганна Станіславенка. Чакаецца відэасюрпрыз ад Анхелы Эспіносы Руіз.
Спецыяльным госцем на цырымоніі ўзнагароды пераможцаў стане гурт "Vuraj".
Узнагароджваць пераможцаў будуць 17 верасня ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
Нагадаем, што адначасова ў прасторы ЦЭХ пройдзе сустрэча з пісьменнікам і падарожнікам Ромай Свечнікавым, які будзе прэзентаваць сваю кнігу "Рома едзе-2". Адным словам, у Мінску аб'яўлены літаратурны чацвер — засталося абраць напрамак.