МІНСК, 16 сен — Sputnik. Рэліз альбома адбыўся яшчэ 8 верасня, а 19 верасня, у суботу, "Серебряная Свадьба" выступіць прэзентуе яго разам з новай музычна-тэатральнай праграмай.
Назву альбома Бенька трактавала літаральна, прадэманстраваўшы, што музыка і ў рыпенні пілы, і мяуканні ката, і нават у лопанні мыльнай бурбалкі. Бенька, дарэчы, кажа, што з першага дня хацела, каб яе бэнд гучаў менавіта так, у жанры "музыкальнай эксцэнтрыкі".
"Музыка — всё!" складаецца з 10 трэкаў, героямі якіх сталі ўладальнік гаража і матацыкла дзядзька Віця, старажытнагрэцкі паэт Гіпсакардон, сямейства прывідаў, аркестр маленькіх жучкоў, казекулы-мазекулы.
Пачатак канцэртаў: 13:00 и 16:00!