Алена Васільева, Sputnik.
У сеціве з'явіўся праект дакумента, згодна з якім здымаць мастацкія фільмы ў краіне можна будзе толькі з дазволу дзяржавы. Прасцей кажучы, калі ўказ будзе падпісаны, у кінематограф прыйдзе тое, што ў прыстойных дамах завуць словам "цэнзура".
Як зрабіць кіно, якое не пройдзе мінкультаўскую цэнзуру, Sputnik запытаўся сцэнарыста і рэжысёра Андрыя Курэйчыка, які добра вядомыза сваё ўменне зрабіць так, каб Мінкульту "не спадабалася".
Аказалася, каб зрабіць такое кіно не трэба нават валодаць некай міфічнай "суперсілай": "Каб здымаць фільмы, якія не спадабаюцца уладам, дастаткова іх проста здымаць — без іх дазволу. Гэта ўжо першы раздражняльнік для чыноўніка. Свабода творчасці — гэта костка ў горле айчынных "агурцовых". Другі савет — здымаць малабюджэтнае кіно".
Сцэнарыст запэўнівае, што "сама думка, што добрае кіно можна зняць не ў Лос-Анджэлесе за мільёны даляраў, а дома — за тысячы, з'яўляецца для нашых чыноўнікаў аплявухай. Гігантаманія — даўняя хвароба айчыннага кінематографа". Раздражняе іх, на думку Курэйчыка, і актуальнасць тэм: "Варта паспрабаваць аб'ектыўна і непрадузята паглядзець на сацыяльную або гістарычную рэальнасць, прыбраць ўпрыгожванне, і гэта выклікае негатыў чыноўнікаў. Ну і, нарэшце, — беларуская мову — яего ў беларускім кіно упарта не хочуць".