МІНСК, 16 вер — Sputnik. Аўтары праекта пры падтрымцы фонду «Вяртанне» аб'ядналі творчых людзей, каб паказаць сучаснае бачанне вялікага земляка і паняцця "Радзіма". Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў 19.00 у прасторы "ЦЭХ", выстава будзе адчыненая для наведвання да 5-га кастрычніка штодня з 12.00 да 22.00.
Прадусар праекта Андрэй Ісачэнка распавядае, што мэтай было стварыць праект, які б паказаў жывога чалавека і неадназначныя лініі яго лёсу: "Агінскі марыў служыць сваёй краіне і людзям і пражыў вельмі насычанае, драйвовае жыццё. Ад бліскучага дыпламата да палітэмігранта без дакументаў".
У праекце "250" скульптар Ала Савашевіч стварыла каменную скульптуру, ў якой паказала спалучэнне ў адным чалавеку рацыянальнага і творчага пачаткаў. Рэжысёр Максім Сіры шукае ў дакументалістыцы адказ на пытанне "Чым жа для нас сёння з'яўляецца Радзіма?". Міхаіл Лешчанка сабраў серыю фотаработ з тых месцаў, якія калісьці наведваў Агінскі. Іван Бесер стварыў партрэты сучаснікаў, якія актыўна працуюць на тэрыторыях, якія Агінскі лічыў сваёй Радзімай. Андрэй Давыдчык зняў фотарэпартаж пра тое, як паланэз Агінскага гучыць у нязвыклым месцы — вакзале Дзіцячай чыгункі.